Школы Шумілінскага раёна здаюць экзамен на гатоўнасць да новага навучальнага года

Актуалии Образование Президент

Школы Шумілінскага раёна здаюць экзамен на гатоўнасць да новага навучальнага года
Сёння, 7 жніўня, пачала сваю работу раённая камісія па праверцы гатоўнасці ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года. Камісія пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Мікалаевіча Зайцава наведала ўсе восем адукацыйных устаноў райцэнтра: СШ №1 і СШ №2, Цэнтр дзяцей і моладзі, дзіцячыя сады №1, №2, №3, №4 і Светласельскі дзіцячы сад. Адзначана высокая гатоўнасць усіх устаноў да новага навучальнага года, хаця некаторым да 1 верасня яшчэ трэба будзе вельмі шчыльна папрацаваць, каб выправіць указаныя камісіяй недахопы. Больш падрабязную інфармацыю па тэме чытайце ў бліжэйшых нумарах “Герой працы”.
Аліна ПЯТРОВА.

На фота: члены камісіі ў дзіцячым садзе №4.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *