Новогодние огни Шумилино

Актуалии Общество

Святочны настрой ствараем самі
Кожны год камунальная служба раёна ўпрыгожвае вуліцы нашага горада. Вось і сёлета яны прыбраліся, нібыта накінулі на сябе казачны вэлюм, які зіхаціць каляровымі агеньчыкамі. Пастараліся на прадпрыемствах, у арганізацыях райцэнтра, каб зрабіць наш агульны дом прыгажэй і святочней.
Сапраўды, святочны настрой залежыць ад нас саміх. У пераднавагоднія дні прадстаўнікі раённага штаба па добраўпарадкаванню, у тым ліку начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. В. Вярцінская, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама І. Г. Блізнец і карэспандэнт газеты «Герой працы» агледзелі святочнае ўбранства нашага горада, парадаваліся, што ў многіх арганізацыях добра падрыхтаваліся да Новага года: прыбралі елачку, вывесілі каляровыя гірлянды.
Асабліва пастараліся ў ПМК-70 – тут сёлета з’вілася новая гірлянда, якая падміргвае сваімі агеньчыкамі кожнаму, хто праходзіць побач ці праязджае па бойкай трасе.  А як пастараўся калектыў СШ № 2: залаты ззяючы фантан і каляровыя надпісы “Новы 2011 год” дораць добры настрой. Вельмі добра прыбраліся будынкі СШ № 1, райбыткамбіната, райбальніцы, райгазу. Нельга не адзначыць светлавое ўбранства цэха ААТ “Малако” – тут стала добрай традыцыяй упрыгожваць жывую елку, а таксама цэнтральны ўваход на прадпрыемства. Дарэчы, сырзавод пакуль адзіны “за лініяй” у плане святочнага ўбранства.
Добры тон задаюць прыватныя прадпрымальнікі, тут трэба адзначыць гаспадароў “Каравана” і “Эдэльвейса”, якія не паскупіліся на навагоднія ілюмінацыі.
Каляровай ілюмінацыяй радуюць раённы вузел паштовай сувязі, ДРБУ-204, цэнтральная бібліятэка, Дом рамёстваў, касцёл маці Божай Фацімскай. Літаральна на кожным акне ззяюць агеньчыкі ў дзіцячай школе мастацтваў, аптэцы, падатковай інспекцыі, Цэнтры пазашкольнай работы. Упрыгожыліся Беларусбанк і Белаграпрамбанк, іншыя арганізацыі і прадпрыемствы.
Дзякуючы арганізацыям і прадпрыемствам, а таксама некаторым уладальнікам
Ларыса Зайцава.
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *