Пора заготовок, а в магазине нет сахара

Общество

Несалодкае жыццё крывасельцаў
Цукар, вядома, – не самы карысны прадукт, але ўявіць без яго харчаванне цяжка. А калі ўспомніць, што сезон нарыхтовак яшчэ не завершаны, то абсалютна натуральным падаецца абурэнне жыхароў Крывога Сяла на тое, што ў магазіне райспажыўтаварыства ўжо два тыдні няма цукру. Гэту інфармацыю пацвердзілі і ў сельвыканкаме, і ў самім магазіне.
Кожны дзень адмаўляць сваім кліентам вымушана загадчыца крывасельскага магазіна Н. П. Шыёнак. Дзеля праўды варта адзначыць, што тычыцца гэта не толькі цукру, а напрыклад, і кавы, і кураціны, і некаторых іншых пазіцый. Заяўкі Наталля Пятроўна робіць рэгулярна, а вось на базе райпо іх чамусьці ігнаруюць. Магчыма, у іх ёсць на гэта падставы, мы абавязкова высветлім.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *