Олег Борисевич стал тысячником в пятый раз

Актуалии Навіны Эканоміка

Алега Барысевіча віншуе Пётр Кунштэль.

У  тысячніках  –  пяты  раз

“І ў мяне будзе тысяча!” – сказаў камбайнер сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае” Алег Барысевіч, калі ў жніўні яго калега механізатар гаспадаркі Васіль Плікус прымаў віншаванні (ён на МТЗ перавёз тысячу тон зерня). Гэтыя словы гучалі ўпэўнена і надзейна, словы сапраўднага мужчыны, працаўніка, лідара. Нядаўна гэтае абяцанне стала рэальным дасягненнем.
3 верасня Алега Барысевіча віншавала кіраўніцтва гаспадаркі і прафсаюзнай пярвічкі, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Дырэктар гаспадаркі Пётр Кунштэль, паціскаючы руку лідару, падзякаваў за плённую работу і выказаў упэўненасць, што на рахунку Алега Барысевіча яшчэ будзе многа працоўных перамог.
Механізатар падзякаваў за віншаванні і падарункі, а потым расказаў пра сябе: “На камбайне працую 18 гадоў запар. Сёлета намалаціў 1014 тон зерня, 120 тон рапсу і 53 тоны сурэпіцы. І стаў тысячнікам пяты раз у жыцці. Дзве працоўныя перамогі меў, калі працаваў у “Ульскім”, яшчэ дзве – у “Лаўжанскім”.
Алег Барысевіч – сёлета другі камбайнер-тысячнік у раёне (першым стаў Аляксандр Раманятаў з ААТ “Прыазёрны мір”).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2019 г.