12 лютага на гарадскім стадыёне – «Шумілінская лыжня-2022»

Новости Спорт, туризм

Шумілінская лыжня-2022

У суботу, 12 лютага, у Шуміліне на гарадскім стадыёне пройдзе раённае культурна-спартыўнае свята «Шумілінская лыжня-2022».
Да ўдзелу ў свяце запрашаюцца работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўсе жадаючыя. Спаборніцтвы пройдуць ва ўзроставых групах: 18-29 год, 30-39 год, 40-49 год, 50-59 год, 60 год і старэй (мужчыны і жанчыны). Таксама адбудуцца мужчынская і жаночая эстафеты і індывідуальная лыжная гонка сярод вучняў 7-9 класаў.
Падчас свята будзе ладзіцца конкурсна-забаўляльная праграма (меткі футбаліст, стральба па мішэнях «Амаль біятлон!», рухомая гульня на лыжах «Слалам» і іншыя).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў з 9.30 да 10.45.
Урачыстае адкрыццё ў 10.45.
Апублікавана ў №11 ад 11.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *