Учатся участковые комиссии

Актуалии Общество Президент

Усё – згодна з законам
У вялікай зале Дома Саветаў прайшоў семінар-нарада, на які былі запрошаны старшыні, намеснікі старшынь і сакратары ўчастковых выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У семінары прымала ўдзел і выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Адкрыў вучобу намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч адзначыў, што выбары Прэзідэнта — надзвычай адказная задача для тых, хто ў кіруючым ядры ўчастковых камісій. Тым больш, што адбыліся істотныя змяненні ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь.
На трыбуне начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава. Тэма выступлення — арганізацыйныя пытанні ў працэсе ўсёй перадвыбарнай кампаніі і падчас саміх выбараў для ўчастковых камісій. Выступіла перад прысутнымі старшыня раённай  камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь С. Д. Вярцінская. Гаворка вялася аб гатоўнасці памяшканняў для правядзення выбараў.
Па фінансаванні адказнай кампаніі далажыла галоўны бухгалтар фінансавага аддзела райвыканкама В. С. Калеснікава.
Слова атрымалі кіраўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, электрасувязі, РЭС, дарожнай службы, УП ЖКГ, гандлю, культуры, галоўны ўрач раёна.
Мікалай БАРЫСАЎ.

Надрукавана щ №88 ад 12.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *