Криминал. Происшествия

Происшествия

Збіў хлопчыка на пешаходным пераходзе
Учора, 3 лютага ў 8 гадзін раніцы на вуліцы Сіпко адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар г. п. Шуміліна на “Аўдзі-А6” збіў хлопчыка, вучня чацвёртага класа СШ № 1, які знянацку выбег на пешаходны пераход з-за машыны. З цяжкімі  цялеснымі пашкоджаннямі  хлопчык шпіталяваны ў бальніцу. Па ДТЗ праводзіцца праверка.
Лодка
Жыхарка Віцебска зімой наведвалася на дачу ў Філіпенкі нячаста. Але калі прыехала сюды нядаўна, то ўбачыла, што  дзвярны прабой на ўваходных дзвярах вырваны. Злодзеі ўкралі з дома надзіманую лодку.
Узбуджана крымінальная справа.
Дача
У раённы аддзел унутраных спраў  звярнуўся жыхар Шуміліна: у ягоным дачным доме ў Мікіцісе пабывалі злодзеі. Яны ўзламалі дзвярныя запоры і ўкралі запчасткі ад двух тэлевізараў “Віцязь”. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што ў дачным доме “пагаспадарыў” жыхар Мікіціхі. А заадно прыхапіў з двара і электрарухавік. Злачынца затрыманы, месца знаходжання ўкрадзеных запчастак ад тэлевізара ўстанаўліваецца.
Прагульшчыца
Жыхарка Шуміліна была асуджана на 1,3  года выпраўленчых работ за тое, што не выплачвала грошы на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, якіх выхоўвае дзяржава. Але ў жанчыны было больш прагулаў, чым рабочых дзён. Цяпер прагульшчыцы пагражае арышт ад 3 да 6 месяцаў або абмежаванне волі да двух гадоў.
Вось такая бульба!
23 студзеня супрацоўнікі ДАІ  РАУС сумесна з іншымі службамі Міністэрства ўнутраных спраў спынілі на аўтадарозе Віцебск-Полацк два грузавыя  аўтамабілі. Адным з іх кіраваў жыхар г. Віцебска, другім – жыхар Смаленскай вобласці. Абодва вадзіцелі везлі бульбу агульнай вагою 42 тоны на суму 138,6 мільёна рублёў. Але ж на бульбу  не было патрэбнага фітасанітарнага сертыфікату, што з’яўляецца парушэннем арт.12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях  “Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву”. За гэта вадзіцелям пагражае штраф да 50 базавых велічынь кожнаму і канфіскацыя тавару. Акрамя гэтага, адзін з вадзіцеляў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ехаў на машыне з несапраўднымі рэгістрацыйнымі знакамі. Мужчыну пагражае штраф ад 10 да 20 базавых велічынь.
Маніторынг тэхнікі
Супрацоўнікі ДАІ правялі маніторынг тэхнікі, якую выкарыстоўваюць на розных прадпрыемствах і ў арганізацыях. У прыватнасці, праверка праведзена ў КУСГП “Мішневічы”, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” – тут не было ніякіх заўваг. На “Вітконпрадукце” складзены адзін адміністрацыйны пратакол на механізатара, які кіраваў няспраўным трактарам. А вось на вадзіцеляў і механізатараў ААТ “Прыазёрны мір” складзены шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Вадзіцелі транспартных сродкаў выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС разам з асобамі, адказнымі за допуск транспарту да работы. Кіраўніцтву ААТ “Прыазёрны мір” выдадзены прадпісанні, пасля выпраўлення недахопаў гаспадарку чакае паўторная праверка.
На мапедзе
Супрацоўнікі ДАІ ў в. Лялюгі затрымалі нецвярозага маладога мужчыну, які ехаў на мапедзе. Кіроўца пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады, яму пагражае штраф да ста базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №9 ад 04.02.2014 г.



7 комментариев по теме “Криминал. Происшествия

  1. Хочу прокомментировать ДТП по ул. Сипко Шумилино. Травмы не просто тяжёлые, а черепно-мозговая, переломы нижних конечностей, костей таза. Мальчик до сих пор находится без сознания. А тот, кто знает этого мальчика, может подтвердить, что « знянацку выбег» не свойственно ему, в силу наиспокойнейшего, уравновешенного характера и точнейшего выполнения им всех правил и норм поведения. Это именно то, что отличает его от сверстников.

  2. неожиданно для водителя ребенок выбежал на пешеходный переход????????? может быть для ребеночка полной неожиданностью стало то,что машина не остановилась????люди,которые печатали статью!!!!!!!! вы вообще люди????

  3. Перед пешеходным переходом водитель ОБЯЗАН был сбросить скорость и быть МАКСИМАЛЬНО внимателен! Не верю, что Артём мог «неожиданно выбежать». Сама работаю в школе, напротив ворот есть пешеходный переход. За последние два месяца три раза, на этом переходе, меня чуть не сбивала машина. Водители не сбавляя скорости идут на обгон по встречке и выскакивают из-за остановившихся машин. Я более чем уверена, в том, что именно это и случилось в Шумилино.
    Семье искренние соболезнования, Артему выздаровления, а водителю- заслуженного наказания.

  4. Какой пешеходный переход????,от него уже метров 30 было,и сказали правду выбежал неожиданно,там остановиться было не возможно

  5. Да ну…так уж и невозможно..А с какой скоростью водятел ехал?! А ничего,что мальчик все еще в коме?! Или теперь всенадо валить на пострадавшего?1Совесть хоть есть?!!!

  6. МАК!!! или кто вы там….наверное родственник….того самого….недоводителя….ответила бы вам много чего….но всё же….пожелаю вам и вашим родным никогда того не пережить…что переживает мой сынок….

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *