Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт

Грэка-рымская барацьба
Рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе прайшоў у Бабруйску.
Паспяхова на спаборніцтвах выступілі обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка.  Уладзіслаў Грачухін (вагавая катэгорыя 76 кг) заваяваў першае месца, Аляксандр Храмцоў (вагавая катэгорыя 59 кг) – трэцяе.
*  *  *
Годныя вынікі паказалі барцы з нашага раёна, якія прымалі ўдзел у першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў. Спаборніцтвы прымаў Віцебск. Обальскі барэц Антон Сулейманаў (трэнер Пётр Ганушчанка) у вагавой катэгорыі 120 кг заваяваў першае месца, а шумілінскі барэц Яўген Асташонак (трэнер Юрый Сцяпанаў) – другое месца ў вагавой катэгорыі 75 кг.
Міні-футбол
Прызавая тройка першынства раёна па міні-футболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў: першае месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другое – ФК “Шуміліна”, трэцяе — ПМК-70.
Мнагабор’е
У райцэнтры прайшлі зімовыя спаборніцтвы “Абаронца Айчыны”, у якіх удзельнічалі юнакі дапрызыўнога і прызыўнога ўзростаў.
Сярод 15-16–гадовых юнакоў прызавая тройка наступная: першае месца – Дзмітрый Бужынскі (Кардонская школа), другое – Кірыл Баркоўскі (раённая гімназія), трэцяе – Павел Марчук (Слабадская школа). Сярод 17-18–гадовых юнакоў прызавыя месцы размеркаваліся так: першае месца – Ілья Гусакоў (Слабадская школа), другое – Іван Бярэднікаў (СШ №1), трэцяе – Аляксандр Перабейнос (Обальская СШ).
У камандным заліку сярод гарадскіх школ перамагла СШ №1 (настаўнікі фізкультуры Г. М. Садохін, П. П. Рудоў, А. П. Ходзюш).  Сярод сельскіх школ перамагла Слабадская школа (У. А. Кучко), дапоўнілі прызавую тройку Кардонская школа (Л. А. Шэшко) і раённая гімназія (С. П. Вашадок).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *