Соревнования «Кожаный мяч» прошли в Шумилино

Актуалии Спорт, туризм

Шумілінцы ў фінал не трапілі


Гісторыя футбольных спаборніцтвы  “Скураны мяч” налічвае больш чым 50 год. У спаборніцтвах бяруць удзел толькі дваровыя каманды. Яны далі “пуцёўку” ў вялікі футбол вялікай колькасці вядомых спартсменаў.
У пятніцу ў Шуміліне на гарадскім стадыёне прайшлі  абласныя занальныя спаборніцтвы па футболе сярод падлеткаў “Скураны мяч”. За перамогу і за выхад у фінал турніру змагаліся каманды з г. Віцебска, Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Віцебскага, Лепельскага і Шумілінскага раёнаў у трох узростах (9-10 год, 11-12 год і 13-14 год).
З вітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся старшыня райвыканкама А. І. Снараў. Аляксандр Іванавіч расказаў пра поспехі шумілінскіх спартсменаў, пажадаў удзельнікам відовішчнай гульні і спартыўных перамог і зрабіў першы сімвалічны ўдар па мячу.
Першага голу чакаць доўга не прышлося: бешанковіцкая каманда забіла мяч у вароты гарадоцкай каманды. І далей ужо было сапраўднае футбольнае шоу, змяняліся каманды, нерваваліся трэнеры і разам з гэтым імгненныя атакі і майстэрства галкіпераў,  камбінацыйная гульня і прыгожыя галы – усё тое, за што мільёны людзей любяць футбол.
Па выніках спаборніцтваў у сярэдняй узроставай групе ў фінал выйшла каманда з Лепельскага раёна, Гарадоцкі раён будуць прадстаўляць дзве каманды – у малодшым і старэйшым узростах. Шумілінскія футбалісты лепшы вынік паказалі ў старэйшых групе – трэцяе месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №57 ад 25.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *