Эффективность использования бюджетных средств и внебюджетная деятельность организаций рассматривалась на заседании президиума районного Совета депутатов

Актуалии Президент

Навучыцца эканоміць і зарабляць
Пытанне, якое было вынесена на разгляд прэзідыума райсавета, – актуальнае, з разраду эканоміі і беражлівасці. Праўда, многія шляхі рашэння надзённых задач па тэме бачыць і само кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы. Тым не менш слушная і кампетэнтная падказка нікому яшчэ не пашкодзіла.
Размову па эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў і пазабюджэтнай рабоце медыцыны раёна пачала інфармацыя начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. Было адзначана, што за першае паўгоддзе 2013 года выдаткі бюджэту на ахову здароўя склалі 16,4 мільярда рублёў – 18,6% ад вытворчых расходаў  кансалідаванага бюджэту раёна (па велічыні сумы гэта другі паказчык, услед за аддзелам адукацыі). Прычым 60,6% сродкаў ідзе на зарплату. Фінансаванне аховы здароўя праходзіць сёлета ва ўмовах недахопу сродкаў па сацыяльна важных артыкулах, і кіраўніцтва ЦРБ шукае выйсце з тым, каб цяжар тых 2 мільярдаў, якіх не стае да канца года з усімі налічэннямі,  нейкім чынам зменшыць. У першую чаргу ідзе аптымізацыя штатаў. Тым не менш гэтага  яўна мала.
Львіную долю ў выдатках (16,7%) займаюць камунальныя паслугі. Трэба    эканоміць і электраэнергію, і цяпло, і спажыванне вады. Аднак ёсць выйсце нейкім чынам кампенсаваць ці ўрэзаць выдаткі – дзякуючы здачы ў арэнду пустых памяшканняў,  пераносу 5 палат інфекцыйнага аддзялення ў падрыхтаванае для прыёму хворых памяшканне ў  радзільным аддзяленні, а сам вялікі будынак аддаць тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дарэчы, за першыя 6 месяцаў года камунальныя паслугі будынка інфекцыйнага аддзялення пацягнулі на 278 мільёнаў рублёў.
Нядрэнныя напрацоўкі ў ЦРБ па эканоміі сродкаў на харчаванне хворых. Па-першае, прадукты завозяцца на прамую ад вытворцаў (і малако, і кураціна, і свежая рыба, кансервы, макароны, нарыхтоўка бульбы ў СФГ “Раднік”). Акрамя гэтага, Мікалаёўская бальніца сястрынскага догляду мае свой зямельны надзел, на якім работнікі самастойна вырошчваюць агародніну. Гэта скарачае выдаткі на  набыццё прадуктаў харчавання. Таксама напрамую дастаўляюцца ў бальніцу і лекавыя прэпараты.
За адзначаны перыяд даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці дасягнулі 644,3 мільёна рублёў, а эканомія бюджэтных сродкаў склала 101,2 мільёна пры гадавым плане 130 мільёнаў.
Слова трымаў галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў. Ён адказаў на пытанні,  звязаныя з выкарыстаннем пустуючых памяшканняў, з рамонтам палат і даху будынкаў бальніцы і паліклінікі, выказаў сваё бачанне праблемы па эканоміі і беражлівасці. Атрыманыя даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці  ішлі на пакрыццё выдаткаў, звязаных з аказаннем паслуг, і на бягучыя расходы па ўтрыманні арганізацыі, за кошт сродкаў праведзены рамонт будынкаў на суму 16,3 мільёна, набывалі абсталяванне.
Тым не менш гэта кропля ў моры. Слушнай была падказка  галоўнаму ўрачу раёна больш увагі   надаваць абсталяванню платнага  стаматалагічнага кабінета (за 6 месяцаў года паступленні ад паслуг стаматалогіі займаюць другое месца, пасля медыка-сацыяльнай дапамогі), трэба рабіць так, каб платны кабінет быў начынены сучаснай тэхнікай, меў дастаткова медматэрыялаў з тым, каб ён у корані адрозніваўся ад звычайнага, у якім лечаць зубы бясплатна.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў   прыняў да ведама інфармацыю начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. Установе аховы здароўя “Шумілінская ЦРБ” да канца года трэба давесці да аптымальных параметраў   ложкавы фонд,  аптымізаваць штатны расклад, больш эфектыўна выкарыстоўваць будынкі і пустуючыя памяшканні, больш увагі ўдзяляць новым відам платных паслуг.
Мікалай МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *