Клубная ярмарка «Дачные забавы» пошла в Шумилино

Актуалии Духоўнае Общество

Жыццё на пенсіі
Стол накрывае восень
Нязменны кіраўнік клуба “Ветэран” раённага Цэнтра культуры Галіна Аляксеева крыху хвалявалася, ці збяруцца яе падапечныя на свята ў такі гарачы час – час уборкі ўраджаю. Але яны не падкачалі: прыйшлі з добрым настроем і экспанатамі для выставы з уласнага агарода. Таму клубны кірмаш “Дачныя забавы”, які ладзіўся ў РЦК 10 верасня, як і заўжды, прайшоў цікава і весела, як належыць любому свецкаму мерапрыемству.
Члены клуба “Ветэран”, іншыя актыўныя пенсіянеры сабраліся для таго, каб пахваліцца вырашчаным ураджаем, расказаць, як прайшоў сельскагаспадарчы год, падзяліцца сакрэтамі вырошчвання тых або іншых раслін. Адны, да прыкладу, раілі купляць толькі элітнае насенне, іншыя – часцей паліваць, а што тычыцца каларадскіх жукоў, дык адна агародніца параіла саджаць столькі, каб хапіла і сабе, і дзецям, ну і жукам таксама.
На мерапрыемстве наогул шмат жартавалі, спявалі. Жанчыны (з мужчынамі ў клубе тугавата) з энтузіязмам удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, былі рады прызам.
А ў Лідзіі Уладзіміраўны Журавай летась урадзіла, літаральна, усё. Як у прынцыпе, і заўжды. На сваім сціплым участку па Ленінскай яны з мужам вырошчваюць усё, ад гуркоў да ажыны. Хапае і сабе, і дзецям з унукамі. Жанчына прызналася, што агарод вылечвае яе ад любой хваробы. Гародніну і садавіну на зіму яна пераважна марозіць, любіць, кажа, экалагічна чыстыя кампоты, і наогул – дамашняе. Да таго ж Лідзія Уладзіміраўна займаецца рукадзеллем, вырабляе абярэгі, разнастайныя сувеніры, пано і шмат чаго яшчэ. І на ўсё гэта ў яе знаходзіцца час. Было б жаданне, як кажуць.
На развітанне жанчыны частавалі адна адну ўласна вырашчанымі прысмакамі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Сакрэтамі добрай гаспадыні дзеліцца Лідзія Уладзіміраўна Журава.

[podcast]http://www.shumilino.by/wp-content/uploads/2014/09/gurova1.mp3[/podcast]

Галіна Аляксеева расказвае пра актыўнасць людзей старэйшага пакалення,  пра планы клуба «Ветэран».

[podcast]http://www.shumilino.by/wp-content/uploads/2014/09/galina.mp3[/podcast]



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *