Что надо знать о задатке

Закон

Дагавор задатку
У якасці спосабу забеспячэння выканання грашовых абавязкаў па дагаворы выступае задатак.
Згодна з п. 1 арт. 351 Грамадзянскага кодэкса задаткам прызнаецца грашовая сума, выдаваемая адным з дамоўленых бакоў у кошт плацяжу, які павінен выплаціць бок па дагаворы як доказ заключэння дагавору і ў забеспячэнне яго выканання.
Пагадненне аб задатку павінна быць заключана ў пісьмовай форме. Невыкананне пісьмовай формы пазбаўляе бакі магчымасці спасылацца ў яго пацвярджэнне на сведкавыя паказанні. Суму задатку бакі вызначаюць па сваёй дамоўленасці.
Паколькі сума задатку ўяўляе сабой частку будучых плацяжоў па дагаворы, задатак павінен быць унесены да наступлення ўстаноўленага дагаворам тэрміну плацяжоў.
Варта звярнуць увагу, што задаткам можа быць забяспечаны грашовы абавязак, заснаваны толькі на дагаворы. Не могуць быць забяспечаны задаткам, напрыклад, абавязацельствы, што ўзніклі ў выніку прычынення шкоды.
У выпадку спынення абавязацельстваў з-за немагчымасці яго выканання альбо па ўзгадненню бакоў да пачатку выканання абавязацельства задатак павінен быць вернуты заплаціўшаму боку. Калі абавязак па выплаце не выконвае даўшы задатак бок, грошы застаюцца ў другога бока. Калі вінаваты той бок, які атрымаў задатак, задатак павінен быць вернуты ў двайным памеры.
А. КАШПАР, в. а. загадчыка натарыяльнай канторы Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *