Репетитор — легально

Закон

Паслугі рэпетытарства – легальна!
Часта дадатковай крыніцай даходаў некаторых студэнтаў і настаўнікаў з’яўляюцца рэпетытарскія паслугі, якія іншы раз па прычыне ці то не ведання норм заканадаўства, ці то іх ігнаравання аказваюць у парушэнне дзеючага заканадаўства. Каб аказваць даныя паслугі, неабходна ведаць наступнае.
Згодна з дзеючым заканадаўствам да паслуг рэпетытараў адносяцца паслугі ў вобласці адукацыі, якія здзяйсняюцца праз індывідуальную педагагічную дзейнасць і рэалізуюцца любым спосабам, у тым ліку і праз радыё, тэлебачанне, камп’ютарную сістэму (праз інтэрнэт), а таксама праз перапіску.
Заканадаўствам устаноўлена, што рэпетытарства не адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці пры ўмове, калі фізічная асоба робіць яго самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадска-прававых дагаварах. Такім чынам, рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка ў дадзеным выпадку не патрабуецца.
Да пачатку аказання рэпетытарскіх паслуг грамадзяніну неабходна толькі паведаміць у падатковы орган па месцы жыхарства аб намеры дзейнасці і заплаціць адзіны падатак. Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў за аказанне рэпетытарскіх паслуг у Шумілінскім раёне ўстаноўлена стаўка падатку ў суме 140 000 рублёў.
Аплата адзінага падатку праводзіцца штомесячна і толькі за тыя месяцы, калі праходзіць рэпетытарства. Пры гэтым не трэба весці ўлік атрыманых даходаў, складаць і прадстаўляць справаздачу ў падатковы орган.
Сістэма аплаты адзінага падатку, як і іншых падаткаў, прадугледжвае прымяненне падатковых льгот. Так, для вызначаных катэгорый льгота па адзінаму падатку прадугледжана ў памеры 20%.
У выпадку выяўлення падатковым органам факта рэпетытарства без аплаты адзінага падатку да правапарушальніка прымяняюцца меры адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе накладання штрафу ў памеры 20% ад неаплачанай сумы падатку, але не менш 5 базавых велічынь (750 тысяч рублёў).
А. ІЛЬІНЕЦ, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю
за фізічнымі асобамі.
Надрукавана ў  №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *