В Язвино и Никитихе установлены приборы фотофиксации нарушения скоростного режима. Что делать, если вы получили «письмо счастья»?

Закон Общество

Кожны  вадзіцель  павінен  ведаць
Фіксацыя перавышэння хуткасці руху транспартнага сродку ажыццяўляецца спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме, маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісы.
У выпадку выяўлення факта перавышэння хуткасных рэжымаў  руху адміністрацыйнай адказнасці падлягае ўласнік транспартнага сродку.
Калі  ўласнікам  (уладальнікам) транспартнага сродку з’яўляецца юрыдычная асоба, у гэтым выпадку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваецца вадзіцель, які кіраваў транспартным сродкам у момант парушэння Правілаў дарожнага руху. Па патрабаванні службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, юрыдычная асоба абавязана ў пяцідзённы тэрмін прадаставіць інфармацыю пра гэтага вадзіцеля.
Далей упаўнаважанай службовай асобай выносіцца пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання без удзелу вадзіцеля, у адносінах да якога вядзецца адміністрацыйны працэс.
Пастанова ўступае ў законную сілу з даты яе вынясення.
Пры гэтым пастанова павінна ўтрымліваць:
– дату і месца яе складання;
– назву органа, пасаду і прозвішча асобы, якая выносіць пастанову;
– звесткі пра асобу, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці;
– час, месца і абставіны здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння з указаннем на частку артыкула, артыкула Асаблівай часткі Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад адміністрацыйных правапарушэннях, якая прадугледжвае адказнасць за дадзенае правапарушэнне;
– відарыс транспартнага сродку, зафіксаваны спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі ў момант здзяйснення правапарушэння;
– прынятае рашэнне.
Копія пастановы накіроўваецца заказным лістом асобе, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, на працягу трох дзён з дня вынясення пастановы.
Калі вы не згодны з копіяй пастановы
Строга на працягу аднаго месяца з дня атрымання копіі пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання вадзіцель мае права падаць адпаведную пісьмовую заяву ў Дзяржаўную аўтамабільную інспекцыю Міністэрства ўнутраных спраў па месцы жыхарства, калі:
– не згодны з прыцягненнем яго да адміністрацыйнай адказнасці;
– мае доказ таго, што ў момант фіксацыі правапарушэння транспартны сродак знаходзіўся ва ўладанні або карыстанні іншай асобы.
Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання таксама можа быць апратэставана пракурорам.
Пастанова аб накладанні спагнання страчвае сілу ў дзень падачы ўказанай вышэй заявы або пратэсту пракурора. Далей адміністрацыйны працэс вядзецца ў парадку, прадугледжаным Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Калі ў ходзе працэсу будзе ўстаноўлена асоба, якая ў момант фіксацыі валодала ці кіравала транспартным сродкам, то на ўласніка аўтамабіля адміністрацыйнае спагнанне накладзена не будзе. Пры гэтым спагнанне можа быць накладзена не пазней за два месяцы з дня страты сілы высланай вадзіцелю копіі пастановы.
За перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, працуючымі ў аўтаматычным рэжыме, на вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу па арт. 18.13 Перавышэнне хуткасці руху” КаАП Рэспублікі Беларусь (часткі 5-8 адпаведна):
– 90 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/гадз.;
– 350 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці ад 20 да 30 км/гадз.;
– 720 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці ад 30 да 40 км/гадз.;
– 1 080 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці на 40 і больш км/гадз.
Акрамя стацыянарных у месцах канцэнтрацыі ДТП таксама працуюць мабільныя ўстройствы кантролю хуткасных рэжымаў. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху захоўваць устаноўленую хуткасць, а таксама строга прытрымлівацца ўказанняў дарожных знакаў.
Аляксандр СЦЯПАНАЎ, начальнік міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *