Гэтыя песні спявалі нашы бацькі
Стала добрай традыцыяй у лютым праводзіць раённы агляд-конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Сёлета ён таксама паклікаў усіх аматараў ваеннай песні і ў вызначаны час сабраў у раённым Цэнтры культуры.
Добрыя ўражанні пакінулі ўсе салісты – неталенавітых на конкурсе не было!
Зала ўзрывалася апладысментамі: гледачывельмі цёпла прымалі спевакоў і з задавальненнем падпявалі як ваенным песням, так і шлягерам.
Фінальным акордам стала ўзнагароджанне лепшых выканаўцаў, якія выступілі найбольш прафесійна.
Дыпломы трэцяй ступені атрымалі адразу дзве ўдзельніцы – Наталля Зуева (Ляжні) і Ганна Іваноўская (Шуміліна). На другім месцы апынулася Кацярына Карнілава (Шуміліна). А пераможцай стала Наталля Казлова (Обаль).
Аляксей Гласковіч (Мікіціха) быў адзначаны ў намінацыі – “Прыз сімпатый гледачоў”. А Вольга Раманенка (Мішневічы) атрымала дыплом у намінацыі “Творчы дэбют”.
Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Наталля Казлова і Кацярына Карнілава прымуць удзел у абласным адборачным туры конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які пройдзе ў лютым у Лёзна.
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.
