Редакция выступила, что сделано

Общество

«Калі вада дойдзе да кацельні…»
Незвычайны здымак (бабуля ў валёнках на ганку сваёй хаты і вакол коўзанка) у раённай газеце не мог не ўсхваляваць чытача. Званілі аўтару артыкула, цікавіліся, як вызваляюць нямоглую жанчыну з лядовага палону.
А тут на днях прыспеў адказ, дасланы з УП ЖКГ на крытычны артыкул “Цячэ вада ў гарод”. Хацелася, каб адказ быў вычарпальны, каб  В. А. Сідарава, аб якой ішла гаворка, рашэннем праблемы засталася задаволена. І напісана было ў адказе наступнае: “… паведамляем, што 6 лютага 2014 г. парыў водаправода па вуліцы Маладзёжнай устаранёны, падтапленне дома ліквідавана”.
Патэлефанавалі  В. А. Сідаравай (а пражывае яна ў доме № 10 па вуліцы Маладзёжнай у Шуміліне).
– Так, вада ўжо не цячэ ні ў агарод, ні пад хату, – згаджаецца старая і дадае: – Але ж галаўны боль мой застаўся. Званіла ў дыспетчарскую, каб разбілі лёд і вывезлі яго куды-небудзь. Калі растане, будзе позна. Не дай Бог, калі вада дойдзе да кацельні, якая пад падлогай, тады чакай бяды. Тады я падніму ўсіх на ногі!..”
Па словах В. А. Сідаравай, у камунгасе абяцалі давесці справу да канца на працягу бягучага тыдня (да 14 лютага), тым больш, што калонка, якая побач з домам гаспадыні, на абслугоўванні камунальнікаў.
– Вады ў падполлі ў мяне ніколі не было, – гаворыць В. А. Сідарава. – Нават калі снег быў на два метры, ён раставаў і сыходзіў у канаву. Сёлета не ведаю, што і рабіць…
Па ўсім відаць, ведаюць, што рабіць, спецыялісты з УП ЖКГ…

*    *    *
Званок у рэдакцыю ад С. С. Баркоўскага з вёскі Дабея.
– Не шануем ваду, – абураўся ён. – Вунь цячэ вада з вежы, што ў Дабеі, і нікому да гэтага няма справы. Так багатымі мы ніколі не будзем.
Справа ўсё ж ёсць, запэўнівае начальнік участка “Прыазёрны” УП ЖКГ В. І. Цімашэнка, і праблему рашаюць. Уся закавыка ў тым, што на вежы выйшла са строю аўтаматыка, і пакуль шукаюць грошы на пакупку адпаведнай запчасткі, ваду ўключае-адключае работнік камунгаса. Недзе чатыры разы на суткі. Аўтаматыка не працуе з выхадных, 8-9 лютага, таму вялікай занепакоенасці В. І. Цімашэнка не бачыць.
Мікалай ШОСТАК.
надрукавана ў №13 ад 18.02.2014 г.



2 комментария по теме “Редакция выступила, что сделано

  1. Вада з вежы цякла дзён дзесяць, пакуль не зрабілі аўтаматыку.І ніякі работнік камунгаса ваду ні ўключаў-адключаў,алеж Цімашэнка В.І.трэба бараніць гонар мундзіра .
    Шкада,што начальнік участка УП ЖКХ «Прыазёрны» не бачыць вялікай занепакоенасці ў тым,колькі грошай з прадпрыемства,у якім ён зарабатвае сабе на хлеб,выцелла ў возера Дабейскае.

  2. А чаму яму непакоіцца! Усё адно, за ваду заплацяць карыстальнікі, а ён за перавыкананне плану за аказаныя паслугі прэмію атрымае.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *