Армия глазами детей

Общество

А што такое армія?
Алег Пуцееў, 9 гадоў:
– Армія – гэта месца, дзе служаць мужчыны. У мяне дзядуля і тата былі дэсантнікамі. Яны мне многа расказвалі пра армію. Я таксама  буду дэсантнікам.
Стас Прыстаўка, 6 гадоў:
–  Армія – гэта салдаты, якія ахоўваюць Беларусь ад ворагаў. Калі я пайду ў армію, то не хачу страляць у людзей. Але калі гэта будуць ворагі, то прыйдзецца. Салдаты павінны выконваць загады камандзіраў.
Мікіта Карнілаў, 10 гадоў:
– У арміі становяцца сапраўднымі мужчынамі. Там вучаць умець пастаяць за сябе, быць мужным і адважным, прымаць правільныя рашэнні. У арміі мужчыны вучацца страляць, каб пры неабходнасці абараніць сваю Радзіму.
Ягор Блінаў, 8 гадоў:
–  У арміі строгі рэжым. Там салдаты трэніруюцца, каб быць гатовымі да нападу ворагаў, каб размініраваць машыну, каб уступіць у схватку з бандытамі. Я хачу служыць у спецназе – там навучуся правілам кулачнага бою.
Цімафей Казлоўскі, 5 гадоў:
– Армія – гэта, дзе вучаць хлопчыкаў быць рыцарамі. Калі я падрасту, таксама буду рыцарам.  У тых, хто служыць у арміі,  заўсёды ваеннае адзенне і пагоны з зоркамі. Бывае многа зорак, а бывае і мала. Зоркі трэба заслужыць.
Філіп Быкаў, 4 гады:
–  Армія – гэта месца, дзе вучаць хлопчыкаў змагацца з бандытамі.
Данііл Кухно, 5 гадоў:
–  У арміі вучаць трапна страляць. Але для гэтага трэба многа трэніравацца. Я трэніроўкі пачаў у мінулым годзе, калі мне тата купіў водны пісталет. Заражаю яго вадой і страляю ў цэль. Не заўсёды атрымліваецца, але я стараюся.
Кірыл Дудараў, 6 гадоў:
–  У арміі выконваюць розныя каманды камандзіраў. А для гэтага трэба быць вынослівым і моцным. Я хачу пайсці ў армію. Таму зараз слухаюся маму, калі захварэю, то раблю інгаляцыі. А яшчэ ў мяне дома ёсць спартыўны куток, дзе займаюся спортам. Адціскаюся ад падлогі дваццаць разоў.
Дзіма Скальзаеў, 6 гадоў:
–  Армія –  гэта такая арганізацыя, дзе вучаць страляць. Ружжы ў арміі цяжкія, таму туды не бяруць дзяўчынак. Дзяўчынкі кволыя, любяць гуляць у лялькі і многа плачуць.
Ілья Ліпкоў, 4 гады:
–  У арміі вучацца на ваенных і на камандзіраў.
Жэня Гусакоў, 6 гадоў:
–  У арміі  маршыруюць і ходзяць нага ў нагу. Там стаяць па камандзе “смірна”, аддаюць чэсць камандзіру, сядзяць у засадах.
Лёша Фурсін, 9 гадоў:
– Мне тата расказваў, што ў арміі вучаць усіх быць хуткімі.  Некаторыя камандзіры запальваюць запалку і глядзяць, ці апрануліся салдаты, пакуль запалка не згарэла. Не паспеў – значыць, пойдзеш на кухню чысціць на ўвесь атрад бульбу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №14 ад 21.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *