Приём граждан в Шумилинском районе провёл депутат Палаты представителей Владимир Шитько

Актуалии Общество Президент

Сувязны паміж народам і ўладай
Дэпутат парламента. Мы ўяўляем сабе чалавека, занятага распрацоўкай дзяржаўных праграм і законаў, чалавека, які карпее над абзацамі і параграфамі юрыдычных дакументаў і прымае на сябе адказнасць за будучае сваіх суайчыннікаў. Усё гэта так, але ж законы  — гэта не абстракцыя, яны павінны абапірацца на жыццё, перакананы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шыцько, а дэпутат і выступае тым сувязным паміж народам і ўладай.
Уладзімір Уладзіміравіч, маючы за плячыма багаты вопыт работы ў глыбінцы, пры распрацоўцы стратэгічных дакументаў дзяржаўнага развіцця заўсёды імкнецца ўлічваць наказы і пажаданні сваіх выбаршчыкаў.
19 лютага ў Шуміліне падчас правядзення прыёму грамадзян да дэпутата завітала старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава, павіншавала яго з надыходзячым святам – Днём Абаронцаў Айчыны. Завязалася гутарка, у ходзе якой узнікла пенсійная тэма, неабходнасць стымулявання (у тым ліку і пры налічэнні пенсіі) кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, тых, хто не трапіў у спіс дзяржслужачых. Кацярына Фамінічна ўпэўнена, што незаслужана абыдзены ўвагай і кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў (“гэта ж таксама праца, і не з лёгкіх”).
Уладзімір Уладзіміравіч згадзіўся, што ў пенсійным заканадаўстве шмат недапрацовак, што існуе залішняя ўраўнілаўка, калі дырэктар школы з вышэйшай катэгорыяй і 40-гадовым стажам атрымлівае такую ж, а то і меншую пенсію, чым тэхнічка банка. А дзе стымуляванне адукацыі, высокай адказнасці кіраўніка, сацыяльнай значнасці прафесіі? Дэпутат паабяцаў абмеркаваць гэтыя пытанні ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, магчыма, удасца выйсці на канкрэтныя папраўкі.
У гэты дзень нямала зваротаў паступіла на “прамую лінію”, пераважная большасць іх датычылася водазабеспячэння. Так, зноў “усплыла” калонка на перакрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Мічурына (ад імя жыхароў вуліц тэлефанавала Е. І. Алегава); на адсутнасць гарачай вады скардзіліся Л. С. Шніпава і В. У. Несцерава з райцэнтра (дом № 35 па вуліцы Сіпко).
У. У. Шыцько выказаў перакананне, што раённая камунальная служба зробіць усё магчымае для вырашэння ўзнятых праблем. Усе пытанні пастаўлены на кантроль, кожны, хто асабіста ці па тэлефоне звярнуўся да яго, атрымае адказ.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №14 ад 21.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *