Про “стыдные” болезни и их профилактику

Здоровье

ПРАФІЛАКТЫКА ІНФЕКЦЫЙ, ЯКІЯ ПЕРАДАЮЦЦА ПАЛАВЫМ ШЛЯХАМ (ІППШ).
Такім інфекцыям уласцівы маласімптомны, скрыты характар цячэння. Іншы раз чалавек не хворы, але з’яўляецца носьбітам бактэрый і вірусаў, якія могуць выклікаць розную паталогію мочапалавых органаў (урэтрыт, прастатыт, эндаметрыт і многае іншае). Нельга забываць і пра ВІЧ.
Наколькі актуальна гэта праблема для раёна?
Захворваемасць зніжаецца. У 2013 г. назіралася зніжэнне зарэгістраваных выпадкаў сіфілісу –  5 чалавек (у 2012 годзе – 11 чалавек). Захворванне ганарэяй таксама па раёне знізілася, у мінулым годзе зарэгістраваны 3 выпадкі ганарэі.
Каля 70% інфіцыраваных – ад 15 да 29 год. Сярод моладзі можна вылучыць групу рызыкі – дзяўчаты 15-19 год, якія хварэюць у 2-11 разоў (у залежнасці ад паталогіі) часцей за юнакоў-аднагодкаў.
Палавыя інфекцыі па распаўсюджванні знаходзяцца на 3-м месцы пасля ВРВІ (у перыяд эпідэміі) і гельмінтозаў.
Большасць ІППШ вядуць да бясплоднасці, ускладнення цяжарнасці, а ў мужчын – да парушэнняў эрэкцыйнай функцыі, імпатэнцыі. Часта прыходзіцца назіраць мікст-інфекцыі – некалькі адначасова. Напрыклад, ганарэя ў 70% выпадкаў спалучаецца з іншымі ІППШ. Таму нельга займацца самалячэннем, бо прэпарат можа загубіць адзін узбуджальнік і толькі прытармазіць размнажэнне іншых. У выніку развіваецца хранічны працэс, з якім справіцца яшчэ складаней.
Самая цяжкая інфекцыя – сіфіліс. Калі яго не лячыць, то фінал адзіны – інваліднасць. Асноўная мішэнь гэтай хваробы – нервовая сістэма.
Сёння пацыент з любымі ІППШ можа лячыцца амбулаторна. Самы зручны варыянт – дзённы стацыянар. Прыехаў раніцай, зрабіў ін’екцыю – і на работу. Пасля пачатку лячэння чалавек ужо не нясе небяспеку ў плане бытавой перадачы інфекцыі.
А. КАРАПУЗАВА, раённы дэрматавенеролаг.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *