В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

НЕ СВАЁ – ДЗЯРЖАЎНАЕ?
Прыкладна так разважалі адказныя работнікі Бешанковіцкага раёна (як мясцовых органаў улады, так і гаспадарнікі), калі справа датычылася выкарыстання  дзяржаўнай маёмасці, перададзенай Бешанковіцкаму райаграсэрвісу на правах часовага карыстання. Такая маёмасць павінна быць на балансе прадпрыемства асобна за балансам.
А ўсё пачыналася з 2003 года, калі ААТ “Бешанковіцкі аграсэрвіс” улічвала як уласную маёмасць аб’екты жыллёвага фонду, перададзенага яму ў бясплатнае карыстанне. Тады райвыканкам абавязаны быў адмяніць такое рашэнне, а  ён, наадварот, узаконіў права ўласнасці на асобнае жыллё, вынес адпаведныя рашэнні.  На момант умяшання работнікаў Ка-мітэта ў адносінах да двух аб’ектаў ужо закончылася працэдура продажу.
Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю рашэнні райвыканкама, якія ідуць уразрэз з заканадаўствам, адменены, у выніку былі папярэджаны неабгрунтаваныя страты бюджэту на суму больш за 200 мільёнаў рублёў.
Такім жа чынам была вернута ва ўласнасць Пастаўскага раёна маёмасць на суму 23,9 мільёна рублёў, перададзеная ў бясплатнае карыстанне ААТ «Пастаўскі райаграсэрвіс».
«НА КАЛЕГІІ ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ»
Нядаўна адбылося пасяджэнне калегіі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці. Адзначана, што прыярытэтнымі задачамі за 2013 год былі сістэмны аналіз прычын парушэнняў у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, выяўленне рэзерваў павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці. Асаблівае значэнне надавалася выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні дзеючага заканадаўства.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў  унесена 200 канкрэтных прапаноў па ліквідацыі недахопаў у дзяржаўных і іншых арганізацыях, з якіх 127 рэалізавана, астатнія на кантролі. За 2013 год праведзена 110 выніковых праверак, сэканомлена 252,7 мільярда рублёў дзяржаўных сродкаў, спагнана ў кансалідаваны бюджэт рэспублікі 67,9 мільярда рублёў. Парушальнікі заканадаўства прыцягваліся да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.
Асаблівая ўвага ўдзелена рабоце з насельніцтвам. Наладжана 57 “прамых” і “гарачых” ліній, на асабісты прыём у Камітэт дзяржкантролю звярнулася 957 чалавек, кіраўніцтвам Камітэта праведзена 30 выязных прыёмаў. Не выпускалі з поля зроку работу са зваротамі грамадзян.
На асаблівым кантролі рашэнне праблем ЖКГ і будаўнічай галіны вобласці, выкананне даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэ-гіёна.
ДЗЕЦЯМ – ЗАЛЯЖАЛЫ ТАВАР?
На складзе аднаго з прыватных прадпрыемстваў г. Віцебска выяўлены факты захоўвання пратэрмінаванага дзіцячага харчавання  ААТ “ Віцебскі плодаагароднінны камбінат”. У гэты ганебны спіс увайшлі дзіцячае харчаванне “Яблык”, “Гарбуз”, “Яблык і чарніцы”, “Яблык і морква”, “Яблык і сліва”.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам пратэрмінаванае дзіцячае харчаванне арыштавана, вінаваты ва ўчыненым (уласнік тавару) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *