Иван Москальков – первый в республике

Новости Спорт, туризм

ІВАН МАСКАЛЬКОЎ – ПЕРШЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ
У Мінску прайшоў чэмпіянат рэспублікі па гіравым спорце сярод работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Да гонару нашага раёна і РАНС, начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. п. Шуміліна Іван Маскалькоў заняў першае месца ў рэспубліцы ў вагавой катэгорыі да 65 кілаграмаў.
Шумілінскаму выратавальніку на чэмпіянаце не было роўных – ён падняў 24-кілаграмовую гіру 303 разы!
Івану Маскалькову на рэспубліканскім чэмпіянаце па гіравым спорце ўручаны  дыплом першай ступені і каштоўны падарунак. Віншуем!
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *