В общественных организациях: «Белорусское общество инвалидов» и «Белорусское общество Красного Креста»

Общество

Атрымалі станоўчую ацэнку
Адбылося пасяджэнне праўлення Шумілінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. У яго рабоце прыняў удзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” М. Я. Каралюн.
Міхаіл Ягоравіч даў высокую ацэнку рабоце праўлення Шумілінскай раённай арганізацыі, падзякаваў усім яго памочнікам. Ён падкрэсліў, што членам таварыства інвалідаў могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, прызнаюць і выконваюць Статут таварыства, з’яўляюцца інвалідамі ці іх законнымі прадстаўнікамі (бацькі, дзеці, апекуны інвалідаў). Акрамя таго членамі таварыства могуць быць і асобы, якія не маюць інваліднасці, але займаюцца праблемамі інвалідаў.
Члены праўлення абмеркавалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Глядзі на мяне як на роўнага”, план правядзення Міжнароднага дня інвалідаў, зацвердзілі графік работы старшыні праўлення раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.
Старшыня праўлення будзе працаваць па аўторках і пятніцах з 9.00 да 17.00.
Ніна МАРТЫНАВА.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.

Мэта праекта — «Міласэрнасць»

На працягу некалькіх год у Беларусі рэалізуецца праграма “Умацаванне службы сясцёр міласэрнасці пры падтрымцы кансарцыума Аўстрыйскага, Швейцарскага і Германскага Чырвоных Крыжоў”. Пілотнымі рэгіёнамі для апрабацыі праектаў у 2006 годзе сталі дзве вобласці — Віцебская і Гродзенская. Сёлета свой міні-праект “Міласэрнасць” у рамках гэтай праграмы абараніў у Мінску Шумілінскі раён.
На трохдзённы семінар у Мінск ад Віцебскай вобласці паехалі ў складзе дэлегацыі старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа В. М. Чыжыкава і жыхарка вёскі Мікалаёва Ф. П. Бізунова. Для абароны праекта патрабаваліся пераканаўчасць, аргументаванасць фактаў, канкрэтны план дзеянняў і фінансавы план, бо Міжнароднае таварыства Чырвонага Крыжа і абласная арганізацыя выдзелілі сродкі для набыцця бензапілы.
Мэта праекта — паляпшэнне якасці жыцця пажылых і сацыяльна-неабароненых слаёў насельніцтва шляхам аказання дапамогі і ўцягнення іх у дзейнасць праекта.
Праект знаходзіцца ў пачатку рэалізацыі. Верыцца, што ён апраўдае мэту і напоўніць жыццё пажылых новым сэнсам, аб’яднае, дазволіць рэалізаваць свае здольнасці.
Праект будзе рэалізоўвацца на тэрыторыі Мікалаёўскага сельскага Савета. Спадзяемся, што у нас будуць надзейныя партнёры і спонсары.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *