Новое здание пожарного поста построили в Мишневичах

Новости

Пажарны пост у Мішневічах
Яшчэ ў канцы ліпеня мінулага года ў Мішневічах пачалі будаваць пажарны пост. Сёння ён практычна гатовы пачаць працу, засталіся толькі дробныя ўнутраныя работы.
“Пост практычна гатовы да работы, – кажа намеснік начальніка РАНС А. І. Сасновіч. – Унутры зручныя пакоі для асабістага саставу, ёсць неабходнае абсталяванне, гараж для пажарнай машыны”. Дарэчы, тут будуць працаваць начальнік паста, падменны вадзіцель, работнікі паста – усяго восем чалавек.
Пажарны пост у Мішневічах будавалі работнікі ААТ “Полацкая будаўнічая кампанія”. На будаўнічы аб’ект патрачана 3 мільярды 348 мільёнаў рублёў, гэта грошы з раённага бюджэту, паведаміла карэспандэнтам раённай газеты галоўны архітэктар раёна З. А. Мясаедава. Падобны пажарны пост пабудаваны адзін у вобласці – згодна з дзяржаўнай праграмай “Устойлівае развіццё вёскі на 2011-2015 гады”.
У бліжэйшы час пажарны пост пачне працаваць. Работа будзе арганізавана кругласутачна – у тры змены.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №16 ад 28.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *