Семья Гусаковых из Шумилино радуется зиме

Главное Новости Семья

Усёй сям’ёй – на лыжню і на каток

Сёлетняя зіма – сапраўдны падарунак для актыўнага адпачынку. Лёгкі мароз, снег: што яшчэ трэба аматарам лыж, канькоў і санак.

– Такая зіма нам у радасць, – гаворыць жыхар райцэнтра Віктар Гусакоў. – Нарэшце можна пакатацца на лыжах. Упершыню за два гады. Раней з жонкай пастаянна каталіся. Праўда, мінулай зімой не да лыж было: у сям’і нарадзілася другое дзіцяці. Ды і снегу не было.
Для лыжнікаў, сапраўды, раздолле. Снег ёсць, а месца для катання кожны абярэ сам. Гэта можа быць і гарадскі стадыён, і парк, і сасоннік, і бераг возера ці каля дома.
Для 4-гадовай Арынкі – гэта лыжны дэбют. Для яе ўсё цікава, вочы літаральна іскрацца ад радасці. А падзенні толькі дадаюць настрою.
А вось аматарам канькоў не так проста. На гэтым тыдні каткоў у райцэнтры не было. Асноўны каток, які знаходзіцца на гарадскім стадыёне, работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра пачалі заліваць у панядзелак. Як патлумачыў дырэктар ФАЦ Аляксей Ляснічы, з-за таго, што не было маразоў больш чым 10 градусаў, каток не заледзянеў.
Міні-каток каля Шумілінскай СШ №2 пачалі заліваць адразу пасля Каляд, 8 студзеня. Пра гэта паведаміла дырэктар школы Жанна Рагуновіч. У школе спадзяюцца, што каток будзе гатовы для катання да выхадных.
Нарэшце дачакаліся маразоў. А гэта значыць, што ёсць на-дзея, што ў суботу каткі будуць гатовы прыняць аматараў лядовага адпачынку.
Калі вы не паспелі купіць лыжы ці канькі – не засмучайцеся, бо іх можна ўзяць на пракат.
У адміністрацыйным будынку ФАЦ на гарадскім стадыёне штодзённа з 9.00 да 21.00 арганізаваны пракат канькоў і лыжаў, адна гадзіна карыстання каштуе 2 рублі. Пракат лыж арганізаваны і ў Шумілінскай СШ №2.
Тэкст і фота Алеся САКАЛОВА.
Апублікавана ў №3 ад 15. 01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *