Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на выставу «Жывая экзотыка»

Культура Новости

Жывая экзотыка

Наш мір надзвычай багаты. Вы калі-небудзь задумваліся, наколькі цікавымі могуць быць яго насельнікі! Разнастайнасць іх форм, колераў і памераў пераўзыходзіць нават самыя багатыя фантазіі. Выстава «Жывая экзотыка», якая праходзіць зараз у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі, – таму доказ.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены больш за два дзясяткі відаў жывёлы, якія насяляюць розныя геаграфічныя паясы і прыродныя ландшафты. Выстава дае магчымасць пагрузіцца ў свет вільготных трапічных лясоў, гарачых пустынь, а таксама падводнага міру. Жывыя рэптыліі, земнаводныя і павукападобныя з розных куткоў свету – грацыёзныя каралеўскі і кароткахвосты пітоны з Афрыкі і вострава Суматра, міні-дракон барадатая агама з Аўстраліі, плямісты леапардавы эўблефар з Індыі, павук-птушкаед з Новай Зеландыі і г. д. – нікога не пакінуць раўнадушнымі.
Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым. Не выязджаючы за межы роднага гарадка, можна акунуцца ў абсалютна іншы свет – свет жывой экзотыкі.
Чакаем вас штодзень з 9.00 да 18.00, акрамя панядзелка, у будынку музея па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14а (будынак былой падатковай інспекцыі) да 7 лістапада. Уваход платны. Даведкі па тэл. 5-84-02.
Спяшыце за новымі ўражаннямі!
Святлана ІВАНОВА,
дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *