Шумилинская демография за январь 2014 года

Актуалии Общество

У студзені нарадзіліся:
Абалонскі Ягор (Шуміліна);
Баннікаў Міраслаў (Шуміліна);
Броўкін Арцём (Светласельскі);
Вараб’ёва Дар’я (Шуміліна);
Ільюшчанка Дар’я (Шуміліна);
Курчанаў Арсеній (Шуміліна);
Лімбак Васіль (Слабада);
Малашонак Дар’я (Шуміліна);
Мілеўскі Дзмітрый  (Шуміліна);
Міхайлава Карына (Обаль);
Несцерава Вольга (Шуміліна);
Новікаў Ілья (Мікіціха);
Шляхцянкоў Дзмітрый (Шуміліна);
Шніпава Сафія (Шуміліна);
Юркевіч Валерыя  (Грудзінава);
Юрчанка Мікіта (Обаль).
У студзені ў раёне з’явіліся на свет 16 дзетак. Дзесяць нованароджаных прынёс бусел у Шуміліна, на трое дзетак пабагацелі ў Обальскім сельсавеце. Адно дзіця нарадзілася на тэрыторыі Лаўжанскага, Светласельскага і Сіроцінскага сельсаветаў. У Дабейскім, Каўлякоўскім, Мішневіцкім і Мікалаёўскім сельсаветах нованароджаныя ў студзені не былі зарэгістраваны.
10 шлюбаў у студзені
У першым месяцы года на Шуміліншчыне было зарэгістравана 10 шлюбаў, што на адзін больш, чым за гэты ж перыяд 2013 года. 6 пар вырашылі афіцыйна аформіць свае адносіны ў аддзеле загсу. 2 шлюбы былі зарэгістраваны ў Светласельскім сельвыканкаме, па аднаму – у Обальскім і Мішневіцкім сельвыканкамах.
Разводы
У студзені суд Шумілінскага раёна разгледзеў  дзве справы аб скасаванні шлюбу. У адной сям’і ёсць дзеці. У адным выпадку іск аб скасаванні шлюбу падала жанчына, у другім – мужчына. Яшчэ 12 сямейным парам суд даў тэрмін на прымірэнне.
Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У студзені судовым рашэннем была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да дзвюх непаўналетніх дачок грамадзянка Кошалева з Шуміліна.
Страты
У студзені пайшлі з жыцця 39 жыхароў раёна, у тым ліку трое з іх – людзі працаздольнага ўзросту. Прычыны смерці: хвароба сістэм кровазвароту (15 чалавек), органаў дыхання – 4 чалавекі, анкалагічныя захворванні – 5 чалавек. Дзесяць чалавек памерлі ад старасці.
За гэты час у раёне адбылося тры пажары, урон ад якіх склаў 2 мільёны рублёў. У Красамаі агнём знішчаны жылы дом і гаспадарчая пабудова, у  Шуміліне – легкавы аўтамабіль. Пашкоджаны хляўчук у Завяззі. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі ад агню ў студзені  чатыры гаспадарчыя пабудовы на суму 150 мільёнаў рублёў.
У студзені на тэрыторыі раёна дарожна-транспартных здарэнняў не зарэгістравана.
Надрукавана ў №16 ад 28.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *