Для молодых — электронная депутатская приёмная

Молодёжь Общество

«Выбар маладых»  сучасным фармаце
У маі была адноўлена работа рэспубліканскага клуба маладых дэпутатаў БРСМ “Выбар маладых”, на чале якога стаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Гарбачонак. У клуб увайшлі і сем маладых дэпутатаў нашага раёна.
“Маладыя дэпутаты, члены БРСМ, сёння працуюць у сучасным фармаце, – расказвае першы сакратар райкама ГА БРСМ Юлія Галуза. – Цяпер у выбаршчыкаў з’явілася магчымасць інтэрактыўнай сувязі з дэпутатам. На Інтэрнэт-партале “Моладзь Беларусь” стартаваў новы праект БРСМ “Электронная дэпутацкая прыёмная”.
Гэта ініцыятыва дазволіць моладзі праз інтэрактыўную сувязь часцей задаваць дэпутатам хвалюючыя іх пытанні. У сваю чаргу дэпутаты ад моладзі змогуць больш аператыўна вырашаць маладзёжныя праблемы.
Арганізавана работа шасці абласных, Мінскай гарадской прыёмнай рэспубліканскага клуба маладых дэпутатаў “Выбар маладых”. Крыху пазней віртуальныя грамадскія прыёмныя будуць адкрыты ў кожным раёне. Зараз грамадскія прыёмныя працуюць па тэрытарыяльнай прыналежнасці. Звярнуцца ў электронную прыёмную можа кожны. А вось ананімныя звароты разглядацца не будуць.
Для таго, каб накіраваць электронны ліст дэпутату, неабходна клікнуць на банер «Электронная дэпутацкая прыёмная», якая знаходзіцца на сайце.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *