Подвели итоги подворного обхода в Светлосельском сельсовете

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Каб не лапіць праблемы, трэба аб’яднаць чатыры «К»
У лютым быў праведзены падворны абход населеных пунктаў Светласельскага сельсавета, яго вынікі былі абмеркаваны 25 лютага. Але напачатку старшыня райвыканкама У. П. Куранны, яго намеснікі А. П. Быкаў, А. М. Зайцаў, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава правялі выязны прыём грамадзян гэтага сельсавета.
Пасля прыёму грамадзян кіраўніцтва раёна разам з прадстаўнікамі раённых службаў наведала шэраг аб’ектаў Светласельскага сельсавета.  Тлумачэнні па аб’ектах давалі гаспадары – старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў, дырэктар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” У. А. Арлоў,  дырэктар ААТ “АграБаравінка” Ю. А. Савіцкі. У прыватнасці, дэлегацыя наведала ферму Лескавічы, кацельню ў Башнях, Язвінскую школу, жывёлагадоўчы комплекс у Язвіне, ферму Мазекі, агледзела іншыя аб’екты.
Безумоўна, нельга сказаць, што ў нас нічога не робіцца. Людзі працуюць, стараюцца. Заслугоўвае добрага слова добраўпарадкаванне тэрыторыі Язвінскай школы, парадак у кацельні ў Башнях, тая ж металічная агароджа на выгульнай пляцоўцы фермы Лескавічы, уразіў і тэнтавы арачнік на жывёлагадоўчым комплексе Язвіна.
Але пасля прагляду відэафільма пра жывёлагадоўчае прадпрыемства “Аграсаюз”, з якога пачалося пленарнае пасяджэнне ў Светласельскім сельвыканкаме, з’явілася адчуванне суму і нашай недасканаласці. Быццам бы і ў нас ёсць тыя чатыры К (кароўнік, каровы, кадры, кармы), пра якія ідзе размова ў фільме. Але ўсё гэта неяк паасобку. Прасторны тэнтавы кароўнік у Язвіне стаіць пусты, а цёлкі ў Мазеках цесняцца ў брудным памяшканні на ланцугах, без паветра і без выгулу. Для кармоў ля новага кароўніка ў Язвіне пакуль няма ніводнай траншэі, як гэта павінна быць. Ну, а пра дэфіцыт кадраў у сельскай гаспадарцы і гаварыць не прыходзіцца. Так што ў нашай рэальнасці чатыром К яшчэ вельмі складана аб’яднацца, а без гэтага пра багатыя надоі можна толькі марыць.
Пры падвядзенні вынікаў падворнага абходу былі абмеркаваны ўсе звароты грамадзян – пра іх далажылі кіраўнікі груп райвыканкама, якія наведвалі населеныя пункты. Варта адзначыць, што скаргаў ад жыхароў сельсавета паступіла намнога менш. Старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў падзякаваў кіраўнікам раённых службаў за разуменне і вырашэнне надзённых патрэб людзей. Разумеем, вядома, што некаторыя праблемы толькі “залапілі”, бо на сур’ёзны рамонт таго ж водаправоду ў Язвіне патрабуюцца фінансы. Як і на рамонт дарог, і на іншыя патрэбы.
Грошы ў раённы бюджэт паступаюць з палёў і фермаў, з прадпрыемстваў і арганізацый, падкрэсліў старшыня райвыканкама, таму найперш трэба павышаць эфектыўнасць вытворчасці, не дапускаць у рабоце брак. А браку хапае. Па дарозе ад Башнёў да Язвіна, напрыклад, У. П. Куранны звярнуў увагу дэлегацыі на зрэзанае глыбокімі каляінамі поле ўздоўж дарогі – гэта лясгас вазіў лес. Хутка гэтыя каляіны высахнуць, зарастуць пустазеллем…
Падворныя абходы, аб’езды вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, населеных пунктаў будуць праводзіцца і далей. На думку кіраўніка раёна, гэта актывізуе работу на месцах, падштурхоўвае і работнікаў дзяржаўных арганізацый, і прыватнага гаспадара паказаць сябе з лепшага боку.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №16 ад 28.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *