Сбежал, потому что испугался. Про ответственность гражданскую, административную и уголовную

Закон Происшествия

“Не застанься абыякавым!”
У апошні дзень лютага прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Не застанься абыякавым!”, накіраваны на прафілактыку ДТЗ па віне вадзіцеляў, якія збеглі з месца дарожна-транспартнага здарэння. Такіх вадзіцеляў у мінулым годзе ў вобласці было 35, прычым 8 з іх вінаватыя ў гібелі людзей.
Звычайна такія вадзіцелі тлумачаць, што яны спужаліся і ў стане шоку не змаглі кантраляваць сябе – ехалі, куды вочы глядзяць. Да таго ж, нярэдка  вадзіцелі знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Праўда, некаторым апасля не дае спакою сумленне, і яны прыходзяць з павіннай. А бывае, што вышук зацягваецца на месяцы. Але ўсё роўна на месцы аварыі заўсёды застаюцца нейкія дробязныя дэталі, па якіх можна ўстанавіць многае пра таго, хто ўцёк з месца ДТЗ. Гэта толькі справа часу. Напрыклад, згадваецца нядаўні выпадак у Оршы. На нерэгулюемым пешаходным пераходзе машына збіла юнака. Вадзіцель уцёк. Але дзякуючы ўважлівасці сведкаў, якія расказалі супрацоўнікам дзяржаўтаінспекцыі важныя звесткі, на наступны ж дзень віноўніка аварыі знайшлі.
Хочацца звярнуцца да ўсіх грамадзян з просьбай: калі вы валодаеце нейкай інфармацыяй пра вадзіцеля, які пакінуў месца ДТЗ, патэлефануйце 102. Гэтым самым вы дапаможаце супрацоўнікам ДАІ.
Нагадаем, што за пакіданне месца ДТЗ вадзіцелю пагражае штраф ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тэрмін да двух гадоў. Калі ж вадзіцель пакідае чалавека ў небяспечным для жыцця стане, то ў такім выпадку пагражае крымінальная адказнасць.
У. БАНАДЫСЕНКА, намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *