Прокуратура изучила работу по профилактике пьянства и алкоголизма в районе

Актуалии Общество Официально

П’янства і алкагалізм: праблемы растуць
Пракуратурай Шумілінскага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства па прафілактыцы п’янства і алкагалізму сярод насельніцтва.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што ў раёне назіраецца значнае павелічэнне колькасці спажывання лікёра-гарэлачных вырабаў і пладова-ягадных він. Так, на 1 кастрычніка бягучага года праз аб’екты рознічнага гандлю і грамадскага харчавання рэалізавана 15,8 тыс. дал гарэлкі ці 95,6% да адпаведнага перыяду мінулага года, 2,0 тыс. дал лікёра-гарэлачных вырабаў ці 130,6% адпаведна, 2,9 тыс. дал ці 111,3% він вінаградных, уключаючы напіткі, 73,4 тыс. дал ці 101,6% він пладова-ягадных, уключаючы напіткі.
У Шумілінскім раёне распрацаваны мерапрыемствы па выкананню Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанню п’янства і алкагалізму на 2006-2010 гады. Распрацаваны комплексны план па прафілактыцы п’янства і алкагалізму сярод моладзі.
Разам з тым, аналіз статыстычных звестак сведчыць пра нізкую выніковасць прымаемых мер, накіраваных на пераадоленне п’янства сярод насельніцтва.
На 1 кастрычніка на ўліку ва ўрача-нарколага Шумілінскай ЦРБ стаіць 693 чалавекі, што адпавядае аналагічнаму перыяду мінулага года. У той жа час, як вынікае з інфармацыі, пададзенай урачом-нарколагам Шумілінскай ЦРБ, за прайшоўшы перыяд 2010 года з уліку былі зняты толькі 17 чалавек.
Зачастую сіндром алкагольнай залежнасці прагрэсіруе з-за недастатковасці прымаемых прафілактычных мер з боку ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў да непаўналетніх, якія маюць схільнасць да ўжывання алкаголю.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года значна павялічылася колькасць непаўналетніх, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення. Па стану на 1 кастрычніка да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 21 непаўналетні, што на 9 больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
У некаторай ступені нездавальняючая работа наркалагічнай службы раёна абумоўлена працяглым неўкамплектаваннем адпаведнымі спецыялістамі. Зараз штатная колькасць урачоў псіхіятраў-нарколагаў складае 2 адзінкі, фактычна ж даная пасада ўкамплектавана на 50%.
Адной з прычын алкагалізацыі насельніцтва з’яўляецца неналежная  арганізацыя прафілактычнай работы з боку Шумілінскага РАУС.
У Шумілінскім раёне назіраецца штогадовая тэндэнцыя да зніжэння выяўлення колькасці патрабаванняў, прадугледжаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №11 № Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і абароту  алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту”. Так, за 9 месяцаў 2009 года Шумілінскім РАУС складзена 17 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях па фактах парушэнняў вышэйзгаданага заканадаўства. У той жа час сёлета Шумілінскім РАУС выяўлена толькі 7 выпадкаў парушэнняў патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №11.
Варта адзначыць, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў раёне назіраецца рост колькасці загінуўшых грамадзян у выніку атручэння алкаголем. У гэтым годзе загінула 9 грамадзян, за аналагічны перыяд 2009 года — 8 чалавек. Большасць памёршых асоб на ўліку ва ўрача-нарколага не стаялі. Разам з тым, вывучэнне матэрыялаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах смерці ў выніку атручэнняў этылавым спіртам паказала, што большасць злоўжывалі спіртнымі напоямі.
Не ў поўнай меры рэалізуецца ўвесь патэнцыял грамадскіх аб’яднанняў па пытаннях пераадолення і папярэджання п’янства.
Я. ГУЛЯЕЎ, пракурор Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *