Конкурс. «Свадебное фото»

Общество

«Помнім, як ехалі ў Шумілінскі ЗАГС»
Гэта вяселле было трыццаць гадоў таму. Шумілінскі хлопец Іван часта прыязджаў на танцы ў Сіроцінскі вясковы клуб. Нагода для такіх паездак была важкая: упадабаў вясковую дзяўчыну. Святлана, статная, высокая, прыгожая, таксама прыкмеціла Івана. Так нарадзілася каханне.
Гаворка пра сям’ю Івана Іванавіча і Святланы Анатольеўны Загацкіх з Шуміліна.  Яны выхавалі двух сыноў, радуюцца ўнучачцы Алінцы.
“Здаецца, зусім нядаўна было наша вяселле, але час бяжыць так хутка, што і не заўважылі, як выраслі дзеці, – кажа Святлана Анатольеўна. – Як сёння помню:  ехалі ў шумілінскі загс на “Масквічы”, нас віншавалі родныя і блізкія”.
У Загацкіх захавалася многа вясельных фотаздымкаў. А рабіў іх былы фотакарэспандэнт газеты “Герой працы” Віктар  Палісадзін.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №19 ад 11.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *