Криимнал. Происшествия

Происшествия

Пагроза забойствам
У раённы аддзел унутраных спраў патэлефанавала жанчына з Дабеі і расказала, што мясцовы жыхар, які прыйшоў у яе дом,  пагражаў забойствам яе сыну і ёй самой. Хвілін праз дзесяць пасля гэтага званка ў РАУС патэлефанаваў  14-гадовы хлопчык, які таксама расказаў пра гэтыя пагрозы. У той час аператыўная група ўжо ехала ў Дабею. Злачынца затрыманы
Раённым аддзелам Следчага камітэта па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
У агні загінула жанчына
З вёскі Жданоўка патэлефанавалі ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях і паведамілі, што гарыць жылы дом. На пажар тэрмінова выехалі выратавальнікі. Па словах мясцовых жыхароў, пенсіянерка-гаспадыня, якая прыязджала ў Жданоўку на дачу, была ўнутры дома. Выратавальнікі прыступілі да вызвалення жанчыны з вогненнага палону. Але было позна. Прычына пажару ўстанаўліваеццца.
П’яны, без правоў
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыпынілі на вуліцы Цэнтральнай у Дабеі жыхара в. Навікі, які ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на аўтамабілі “ДЭУ-Экспера”. Як высветлілася, мужчына не меў правоў кіравання, бо быў іх раней пазбаўлены. Акрамя гэтага, вадзіцель перавысіў дапушчальную хуткасць руху на 24 кіламетры. На мужчыну складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, ён выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Не размінуўся са знакам…
Жыхар Міёрскага раёна кіраваў асабістым аўтамабілем “Фальксваген-Пасат” на аўтадарозе Віцебск-Полацк. Не справіўся з кіраваннем, наехаў на дарожны знак і з’ехаў у кювет. Аказалася, вадзіцель быў п’яны. На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы, якія для далейшага разгляду перададзены па месцы жыхарства парушальніка.
… і з трамваем
Жыхар Шуміліна, які паехаў на сваёй легкавушцы ў Віцебск, напэўна, не дасканала ведаў Правілы дарожнага руху. Мужчына не прапусціў трамвай і сутыкнуўся з ім. Хуткасць была невялікая, таму людзі не пацярпелі. Але для астатніх удзельнікаў дарожнага руху была створана аварыйная абстаноўка.
Вадзіцель пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на адзін год і заплаціў штраф памерам у пяць базавых велічынь.
ДТЗ
У гэтым годзе ў раёне зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні, адзін чалавек загінуў, тры паранены.
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі сёлета 835 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. У тым ліку выявілі 14 вадзіцеляў, якія селі за руль у стане алкагольнага ап’янення. Усе яны пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. На 367 вадзіцеляў складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне хуткаснага рэжыму.
Правілы дарожнага руху ў гэтым годзе парушыў 101 пешаход.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *