Спектакль «Мы просто жить хотели» показали землякам юные артисты из Оболи

Культура Молодёжь

“Мы проста жыць хацелі”
У рамках 70-годдзя вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзіцячы тэатральны калектыў Обальскага гарадскога Дома культуры прыняў удзел у раённым аглядзе-конкурсе “Тэатральная вясна-2014”.
Спектакль “Мы проста жыць хацелі” паказалі і сваім землякам.
У Обальскі ГДК сабралася больш за 60 гледачоў. Гэта былі бацькі юных самадзейных артыстаў, мясцовыя жыхары. Рэжысёрам пастаноўкі выступіла мастацкі кіраўнік Дома культуры Таццяна Партная. Спектакль быў прысвечаны дзецям, якія ў першыя гады вайны засталіся без бацькоў і змагаліся супраць ворагаў нараўне з дарослымі.
“Юныя артысты вельмі стараліся, – кажа дырэктар Дома культуры Валянціна Сіценка. – А што спектакль удаўся, можна было меркаваць па гледачах: на вачах многіх з іх былі слёзы. Дзякуй ўсім дарослым, якія нам дапамагалі ў пастаноўцы спектакля, а таксама дзецям: Ірыне Бурданавай, Еве Партной, Кацярыне Аляксеевай, Ангеліне Малашэнка, Мунісе Забіравай. Між іншым, самаму маленькаму артысту – Ільі Партнову – усяго чатыры годзікі. Але са сваёй роляй ён справіўся добра”.
Дарэчы, многія абальчане чакаюць паўтору спектакля, навіна пра які разляцелася па гарадскому пасёлку. І ў Обальскім  ГДК вырашылі  паказаць пастанову яшчэ раз у другой палове сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра.
Падрыхтавала Ларыса КІСЯЛЁВА.



4 комментария по теме “Спектакль «Мы просто жить хотели» показали землякам юные артисты из Оболи

  1. Вы смотрели в глаза тех детей,
    Знает кто о войне не из книжек:
    Потерявших отцов, матерей,
    С умным взглядом невзрослых детишек?..
    Их, прошедших все годы войны,
    Не пугают небесные грозы,
    Но боятся они тишины –
    В ней таится немая угроза.
    Нападения страшной беды,
    Что страшнее жары и мороза.
    И в судьбе оставляет следы
    Злых деяний, насилия…слёзы…
    Над детьми, что убила война,
    Валуны скорбно приняли позы,
    И склонилась над ними страна,
    И стоят часовыми берёзы.

  2. Я посмотрела этот спектакль на youtube.Татьяна Портная написала сценарий сама.Мне очень понравился.Ребята молодцы,очень хорошо вошли в роль. по этой ссылке можно посмотреть спектакль http://youtu.be/TUH8gBwvOmg

  3. Спасибо, Наталья, за тёплые слова.Было бы не честно, мне сказать,что написала сценарий я…Я пользовалась материалом с интернета…Но… любовь к детям… и наша благодарность всем ветераном ВОВ, что мы живы…и только благодаря этому нам удалось, что наш спектакль «Мы просто хотели жить…» тронул сердца зрителей…Я благодарна участникам детского театрального коллектива Обольского ГДК, которые как и я чтят память и помнят о победе в ВОВ… как она досталась белорусскому народу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *