Золотая медаль Натальи Петровой

Молодёжь Образование

Вера ў сябе абавязкова вянчаецца поспехам
Наталля Пятрова – выпускніца Шумілінскай раённай гімназіі – залатая медалістка 2014 года.
Мы размаўляем з Наташай адразу пасля апошняга экзамену. Яна шчаслівая, стомленая і крыху засмучаная адначасова. Кранальна юная і светлая. Нам, дарослым, зразумелыя яе пачуцці на парозе самастойнага жыцця. Яшчэ сёння яна атулена школьным сяброўствам, настаўніцкай апекай, а заўтра пачнецца другі этап жыцця – без чарнавікоў, адразу начыста.
У гімназію Наталля Пятрова прыйшла з Мішневіцкай школы, дзе ёй далі добры старт. Многа зрабілі  педагогі раённай гімназіі, асабліва яна ўдзячна настаўніку фізікі А. Г. Каралёву. Тым не менш Наталля аддае належнае і ўласнай мэтанакіраванасці, стараннасці, нацэленасці на поспех.
Вера ў сябе абавязкова вянчаецца поспехам. Таму не сумняваемся, што Наталля стане і паспяховай студэнткай, і наогул паспяховым чалавекам у жыцці.
Тэкст і фота Аліны ПЯТРОВАЙ.
Надрукавана ў № 45 ад 13.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *