О музыке детской души

Культура Образование

“Музыка дзіцячай душы”
Музыка валодае магічнай, нават цудатворнай, сілай. Нейкім, не даступным для разумення, чынам яна робіць нас лепшымі, мудрэйшымі, дабрэйшымі. І калі дзіця займаецца музыкай, калі яму гэта ўдаецца, то можна не сумнявацца, што яго шанцы вырасці гарманічнай, упэўненай у сабе і чулай асобай, істотна ўзрастаюць.
Асабліва важная падтрымка тых дзетак, якіх жыццё вырашыла выпрабоўваць на трываласць, замест таго, каб песціць і аберагаць. Менавіта творчасць дзецям-сіротам, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагае быць на роўных з равеснікамі і аднадумцамі, мець магчымасць раскрыцца, знайсці сябе.
З гэтай мэтай і для такіх дзетак Віцебскае абласное аддзяленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд” аб’явіла абласны конкурс юных музыкантаў “Музыка дзіцячай душы”. Гэты конкурс праходзіў у рамках рэспубліканскай праграмы “Юныя дараванні” па падтрымцы таленавітых дзяцей-сірот, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, што выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях.
Каб падтрымаць сваіх выхаванцаў, даць ім магчымасць паспрабаваць свае сілы, адкрыць перад імі яшчэ адны дзверы, педагогі дзіцячай школы мастацтваў Алена і Віктар Скорынавы прапанавалі ім паўдзельнічаць у конкурсе. Стэла Шылава  і Карына Касьянава (настаўнік – А. І. Скорынава) дэманстравалі перад журы свае здольнасці ў ігры на цымбалах, а Дзмітрый Місурагін (настаўнік – В. У. Скорынаў) – на баяне.
Стэла ўжо другі год вучыцца іграць на цымбалах. А. І. Скорынава адзначае стараннасць і працаздольнасць дзяўчынкі. На конкурсе яна выдатна выканала чатыры творы і заваявала першае месца. І хоць Карына і Дзіма пакуль не могуць пахваліцца перамогамі, іх удзел у конкурсе таксама быў высока ацэнены. І наогул, заўважыла Алена Скорынава, удзел нашага раёна ў конкурсе быў асабліва выйгрышным. Асобны дзякуй за гэта канцэртмайстру  Алене Красоўскай.
Дзеці прыехалі дамоў поўныя самых прыемных уражанняў, а галоўнае – сіл і жадання далей займацца музыкай.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



1 комментарий по теме “О музыке детской души

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *