Шумилинский районный центр культуры пригласил на конкурс «А ну-ка, бабушки, а ну-ка, внучки!»

Культура Общество

“А ну-ка, бабулі, а ну-ка, унучкі!”
Маці з бацькай на працы, брат гуляе дзесьці з сябрамі. Добра, калі побач з табою ёсць бабуля. Піражкі, спечаныя яе рукамі, самыя смачныя, парады – разумныя, а словы – шчырыя. А яшчэ добра, калі з бабуляй можна пагуляць ці нават паспаборнічаць.
“А ну-ка, бабулі, а ну-ка, унучкі!” – пад такой назвай прайшлі спаборніцтвы ў раённым Цэнтры культуры. Арганізатарам сустрэчы выступіў клуб “Ветэран” (кіраўнік Г. М. Аляксеева). Удзельнікаў спаборніцтваў чакалі безліч конкурсаў і эстафет, у якіх трэба было паказаць хуткасць і спрыт, кемлівасць і эрудыцыю, мастацкія і музычныя здольнасці. У перапынках паміж этапамі можна было паглядзець выступленне эстраднай студыі “Асарці” (кіраўнік І. В. Карнілава).
Нялёгка прыйшлося журы ў падвядзенні вынікаў. Іх рашэнне – перамагло сяброўства. А затым быў абмен падарункамі, дарэчы, іх ветэраны зрабілі ўласнымі рукамі.
А. КАРНІЛАЎ, мастацкі кіраўнік раённага Цэнтра культуры.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *