Итоги работы межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира — 43 нарушения, 11 миллионов рублей штрафов

Общество Официально Экология

Без пакарання не застанецца ніводны браканьер
Гарадоцкай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету за мінулы год было праведзена 43 прыродаахоўныя рэйды супраць парушэнняў правілаў палявання, рыбалоўства, лесакарыстання.
На тэрыторыі Шумілінскага раёна было выяўлена 43 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку:
19 парушэнняў Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Парушальнікам прад’яўлена штрафаў на 5,6 мільёна рублёў, прад’яўлена шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, на 0,96 мільёна рублёў, канфіскавана 38 сетак і 5,5 кг незаконна здабытай рыбы;
8 парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Штрафаў у гэтым выпадку выдадзена на 2,2 мільёна рублёў, прад’яўлена шкоды, нанесенай прыродзе, на 2,1 мільёна. Канфіскавана 80 кг незаконна здабытага мяса, тры ружжы;
15 парушэнняў правілаў лесакарыстання. Выяўлена 110 м3 незаконна нарыхтаванай драўніны. Накладзена штрафаў на 3,1 мільёна рублёў, прад’яўлена шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, на 8,26 мільёна;
адно іншае парушэнне з накладаннем штрафу ў памеры 0,07 мільёна.
Такім чынам, усяго за парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства з парушальнікаў было спагнана  амаль 11 мільёнаў рублёў, прад’яўлена шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, больш за 11 мільёнаў.
Рэйды праводзіліся сумесна з работнікамі РАУС, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясгасу, РДГА “БТПР”.
У. ПАЎЛАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
“Прамая лінія”
Паважаныя жыхары раёна! 16 студзеня з 13.00 да 17.00 пройдзе “прамая лінія” з начальнікам Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімірам Сяргеевічам  Паўлавым.
Кантактны тэлефон: 8(02139)4-02-10.

Надрукавана ў №4 ад 12.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *