В районе запрещена торговля свиньями

Общество

Свіней прадаваць нельга
Афрыканская чума свіней у Беларусі ўзнікла ўпершыню, але ў свеце гэта не новае захворванне. Напрыклад, Іспанія змагалася з чумой больш за 50 год. У нашай сітуацыі, калі мы ўжо сутыкнуліся з АЧС, прынята рашэнне першую пагражальную зону ад неспрыяльнага пункта (в. Копці Віцебскага раёна) ўстанавіць да 40 км. Кіраваліся Кодэксам міжнароднага эпізаатычнага бюро, дзе прапісана, што ўлады павінны мець гібкую пазіцыю. Гібкасць заключаецца ў тым, што ў першай пагражальнай зоне вызначылі правядзенне мерапрыемстваў як у неспрыяльным пункце. А гэта ўключае знішчэнне пагалоўя і правядзенне работ, накіраваных на тое, каб не дапусціць распаўсюджванне захворвання.
Ветслужба раёна нагадвае насельніцтву, што ў раёне забаронены ўсялякі продаж свіней. Лепшай прафілактыкай АЧС з’яўляецца іх забой. Меры гэтыя пажадана выконваць да асаблівага распараджэння ветслужбы.
І. ГАЛУЗА,
галоўны ветурач раёна.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



1 комментарий по теме “В районе запрещена торговля свиньями

  1. А чаго ж на свинафермах свинней не забиваюць. Туды што, чума не далятае????

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *