Профсоюзный приём прошёл в районном центре культуры

Закон Общество

Прафсаюзны прыём. Калі можа звольніць наймальнік?

  У раённым цэнтры культуры прафсаюзны прыём правялі прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Мандрык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава, пракурор Шумілінскага раёна  Іван Волчык.

Прафсаюзнаму юрысту паступілі пытанні наконт скасавання і прадаўжэння працоўных дагавораў па ініцыятыве наймальніка. Сяргей Мандрык патлумачыў, што працоўны дагавор, заключаны на нявызначаны тэрмін, а таксама тэрміновы працоўны дагавор да заканчэння тэрміну яго дзеяння можа быць скасаваны ў некалькіх выпадках. У прыватнасці, пры ліквідацыі арганізацыі, у выпадку неадпаведнасці работніка займаемай пасадзе служачага (прафесіі рабочага) або немагчымасці выканаць работу па стане здароўя. Працоўны дагавор можа быць скасаваны  і ў выпадку няяўкі на работу на працягу больш як чатыры месяцы запар з-за часовай непрацаздольнасці (не лічачы водпуску па цяжарнасці і родах), калі заканадаўствам не ўстаноўлены больш працяглы тэрмін захавання месца работы пры пэўных хваробах. Чалавек можа быць звольнены ў выпадку невыканання без уважлівых прычын працоўных абавязкаў і неаднаразовага грубага іх парушэння, прагулаў, адсутнасці на рабоце па прычыне адміністрацыйнага арышту, з’яўлення на працоўным месцы ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’яненняў. Працоўны дагавор можа быць скасаваны, калі работнік здзейсніў крадзеж маёмасці наймальніка, парушыў вытворча-тэхналагічную, выканаўчую або працоўную дысцыпліны.

Працоўны дагавор абавязкова афармляецца ў пісьмовай форме, кожная яго старонка нумаруецца і падпісваецца работнікам і наймальнікам. Адзін экзэмпляр перадаецца работніку, другі захоўваецца ў наймальніка.

У гэты ж дзень была праведзена сустрэча па прававой асвеце і фарміраванні прававой культуры на тэму «Асаблівасці работы па сумяшчэнні».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *