Неделя православной культуры прошла в Башнёвской СШ Шумилинского района

Новости Образование

Вера ў перамогу Дабра над злом
Напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстова ў нашай школе прайшоў тыдзень праваслаўнай культуры.
У гэтыя дні кожны імкнуўся атуліць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца часцінкай дабрыні свайго сэрца, падарыць радасць духоўных зносін. Вучні і настаўнікі сабралі і адправілі салодкія гасцінцы, адзенне для дзетак Обальскага прытулку. Няхай ведаюць, што і яны пад аховай Усявышняга, што і ў іх усё будзе абавязкова добра.
У рамках тыдня мы наведалі Свята-Духаў жаночы манастыр у Віцебску. Пабачылі, як жывуць манашкі, як клапоцяцца пра свой духоўны свет. А якой смачнай поснай ежай нас частавалі! Ежай, якая прыгатавана з малітвай, добрымі думкамі і настроем. Наведалі манастырскую лаўку, набылі велікодныя сувеніры для сябе і родных.
Шаноўным госцем быў у нас у школе дыякан Вадзім. Запомніцца яго аповед пра гісторыю Вялікадня, пра сімвал нашай веры, веры ў перамогу Дабра над злом, Святла над цемрай, Ісціны над няпраўдай.
Запрасілі нас на майстар-клас “Анёл – мой ахоўнік”, віктарыну “У свеце праваслаўнай культуры”, экскурс “У гісторыю праваслаўных абразоў”, хіт-парад “Па старонках праваслаўных кніг”.
Рэната АХТАРЫЕВА, вучаніца 7 класа, удзельніца факультатыва па праваслаўю, член літаратурнага аб’яднання “Маладзік” Язвінскай БШ.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *