Шумилинская районная организация ОО «Белорусский союз офицеров» подвела итоги работы за 2023 год

Новости Общество

Афіцэры – на лідзіруючых пазіцыях

У аўторак, 6 лютага, адбылося пасяджэнне членаў раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў». Арганізацыя зараз аб’ядноўвае 32 чалавекі.

На пачатку пасяджэння старшыня раённай арганізацыі Валерый Жандараў паведаміў, што па выніках работы за мінулы год раённае аддзяленне заняла другое месца ў вобласці, саступіўшы Віцебскай гарадской арганізацыі.

«Сёлета неабходна ўтрымаць лідзіруючыя пазіцыі. А значыць кожнага з нас чакае насычаная і плённая работа, – падкрэсліў Валерый Іванавіч. – Ужо ў лютым пройдзе Адзіны дзень галасавання, і мы, афіцэры, павінны цвёрда выказаць сваю грамадска-палітыч-ную пазіцыю, паказаць прыклад грамадзянскай сталасці. Сёлета краіна святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – і мы павінны быць у авангардзе мерапрыемстваў».

Афіцэры падрабязна абмеркавалі план работы на год.

Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *