Где играть детям. О состоянии детских площадок в Шумилино

Актуалии Общество

Дзе малым бавіцца?..
Лета. Самая любімая пара для дзяцей, калі можна ўдосталь бавіцца на вуліцы, гушкацца на арэлях ці “гуляць у пясок”. Зразумела, у райцэнтры ёсць гарадскі парк, дзе кожны малы знойдзе сабе занятак па душы.
А як малым адпачываецца ля дамоў, у якім стане ў нашым мястэчку дзіцячыя пляцоўкі? Менавіта адказ на гэта пытанне і паспрабаваў знайсці карэспандэнт раённай газеты, калі адпраўляўся ў шлях. Здаецца, з пляцоўкамі не павінна быць ніякіх праблем: рашэннем райвыканкама дзіцячыя пляцоўкі замацаваны за арганізацыямі і прадпрыемствамі райцэнтра. Толькі вось на самой справе сітуацыя не такая радасная.
Звычайна дзіцячая пляцоўка ў Шуміліне – гэта пясочніца і арэлі, радзей удадатак горка. Калі ў пясочніцы ёсць пясок, арэлі пафарбаваны і адрамантаваны, а трава выкашана, то гэта, відаць, і ёсць мара кожнага дзіцяці. Праўда, малыя і бацькі з такім яўна не згодныя.
Нямала паламаных арэляў. Іх ма пабачылі  каля сырзавадскіх дамоў і ў раёне МСО. Няўжо дарослыя, якія адказваюць за стан дзіцячых пляцовак, прывядуць сюды пагушкацца сваіх дзяцей ці ўнукаў? Наўрад ці. А яшчэ больш уражвае тое, што ў многіх мікрараёнах пясочніцы… без пяску. Напэўна, кіраўнікі некаторых арганізацый практыкуюць новую гульнявую тэхналогію для дзяцей. Вельмі шкада, што ў ролі эксперыментаў выступаюць нашы дзеці. Ёсць і яшчэ адна “знаходка” – замаскіраваць ад дзяцей у траве дзіцячую пляцоўку.
Праўда, не ўсё так дрэнна. Пашчасціла дзеткам Верхняга горада. Каля новых кааператыўных дамоў – цудоўныя дзіцячыя пляцоўкі з рознымі арэлямі, каруселямі, горкамі. Менавіта тут пастаянна дзеці, прычым, прыходзяць пагуляць з іншых двароў. Пашанцавала і дзеткам, якія жывуць у новым доме “Райаграсэрвісу”: дарослыя пастараліся, каб малым было дзе пагуляць…
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *