Выборы Президента Республики Беларусь: зарегистрированы 10 претендентов на высшую должность

Актуалии Власть Общество

Зарэгістраваны 10 кандыдатаў у прэзідэнты краіны
Учора ў Палацы Рэспублікі ў Мінску прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у прэ-зідэнты Беларусі. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік агучыў колькасць подпісаў, якія былі сабраны ў падтрымку вылучэння кандыдатаў і прызнаныя сапраўднымі: 100 870 подпісаў, сабраных у падтрымку Рыгора Костусева; 1 110 012 – Аляксандра Лукашэнкі, 111 399 – Алеся Міхалевіча; 180 073 – Уладзіміра Някляева; 123 206 – Яраслава Раманчука; 102 817 – Віталя Рымашэўскага; 142 023 – Андрэя Саннікава; 111 159 – Мікалая Статкевіча; 109 012 – Віктара Цярэшчанкі; 104 102 – Дзмітрыя Усса.
Усе прэтэндэнты былі зарэгістраваны і атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі.
Не прайшоў рэгістрацыю індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі – сапраўднымі прызнаны толькі 118 подпісаў у ягоную падтрымку, астатнія ўяўляюць ксеракопіі падпісных лістоў.
Таксама праведзена размеркаванне парадку выступленняў кандыдатаў па радыё і на тэлебачанні, якія пачнуцца на наступным тыдні.
Надрукавана ў №90 ад 19.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *