В общественном пункте охраны порядка г.п. Шумилино

Закон Общество

Напіўся. Папаўся. Атрымаў штраф
Такіх “кампанейскіх” людзей, якіх яднае чарка, у жыцці нямала. Ёсць, аднак, тыя, хто аддае перавагу “ціхаму” алкагалізму, калі п’юць у адзіночку, што гаворыць, хутчэй за ўсё, аб дэградацыі асобы. Адзін малады чалавек, якога паклікалі на пасяджэнне раённага грамадскага пункта, прызнаўся: “У адзіночку не п’ю, люблю кампанію…”. А кампанія збіраецца пасля таго, як той вяртаецца з заработкаў з расійскім рублём. Ён — вадзіцель і, відаць, захацеў “зняць стрэс”. Вяртаўся дамоў  з кампаніі, папаўся, атрымаў штраф. Упершыню.
У першы раз трапіў у поле зроку міліцыі і сталы мужчына, якому ўжо пад 60, яму таксама было сорамна. Пасля размовы з прадстаўнікамі камісіі ён усё паўтараў: “Прабачце, калі ласка!”. У гэтага іншая гісторыя. Адзін знаёмы з Полацка шукаў кватэру ў наём, а тут нашаму “герою” патрэбна было паклеіць у кватэры шпалеры. Паклеілі, замачылі. Аказалася, у знаёмага гадавіна з дня смерці маці. Чым не нагода “дагнаць”?..
Замест яшчэ аднаго  “кліента” для праборкі прыйшла яго маці.
— Сын паехаў у Маскву, — растлумачыла яна. Таму я за сына…”. А сын кожны раз, як вяртаецца з маскоўскіх ваяжоў, “мокне” так, што ёй, матулі, робіцца млосна.
— А што я зраблю? — разводзіць яна рукамі. — Яму ж не 15, яму 32 гады. Быў жанаты, але жонка трапілася такая, што разам і пілі. Разышліся. Вось знайсці б такую, каб яго ўзяла ў рукі…”. Праўда, ён не забывае і пра яе, маці, дае ёй грошы і на рамонты, і на іншыя патрэбы. Абяцаў даць грошай для таго, каб правесці ў хату газ…
Дапамагае раённая камісія тым, хто нядаўна вярнуўся з месцаў няволі. Як вось аднаму з іх, пра каго вялі гаворку на апошнім  пасяджэнні. У яго жыллё ў адной з аддаленых вёсак Лаўжанскага сельсавета, можна было папрасіць дырэктара “Шумілінскага аграсэрвісу”, каб узялі яго на працу пастухом ці рабочым. Але з такім “кантынгентам” кіраўнікі звязвацца не хочуць: за такімі патрэбна вока ды вока.  Мужчыну пяцьдзесят, усё свядомае жыццё ён правёў на “зоне”, і гэтая воля для яго, па ўсім відаць, чарговая прыступка, каб зноў пайсці да “сваіх”… Аднак шанц выпра-віцца яму грамадства ўсё ж павінна даць.
Па гэтай балючай, “алкагольна-наркатычнай” тэме была інфармацыя галоўнага ўрача раёна К. Ф. Баканава. Ён сказаў, што выклікае занепакоенасць смяротнасць людзей, звязаная з ужываннем алкаголю, прывёў шэраг лічбаў у пацвярджэнне гэтай думкі. Па выкананні дзяржаўнай праграмы па папярэджанню і пераадоленню п’янства і алкагалізму на 2011—2015 гады ў цэнтральнай раённай бальніцы запланаваны шэраг мерапрыемстваў.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *