Прошли последние сессии сельских Советов депутатов 26-го созыва. Репортаж с заседания Ловжанского сельского Совета депутатов

Актуалии Президент

Пра “сопаўскіх” дзяцей і “Забаву”
Дэпутаты 26-га склікання Лаўжанскага сельскага Савета сабраліся на сваю апошнюю сесію. Тым не менш старшыня сельвыканкама С. П. Кійко, якая вяла сесію, не была настроена “спускаць з тармазоў” пытанні,  рашэнне якіх патрабавала жыццё, – па выкананні Дэкрэту № 18 і эфектыўнасці ў рабоце Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Па сутнасці два пытанні парадку дня сесіі рашалі адну, але вельмі надзённую задачу: як зрабіць, каб моладзь расла прыстойнай і годнай, каб дарослыя не перашкаджалі, а дапамагалі “выпускаць” у дарослае жыццё сваіх “чадаў”. Дырэктары Добрынскай пачатковай школы-дзіцячы сад Н. Г. Бегунова, Мікіціхінскай СШ В. М. Асташонак, Лаўжанскай базавай школы-дзіцячы сад Н. В. Мясаедава, в. а. загадчыцы Мікіціхінскага дзіцячага сада Т. А. Золатава гаварылі ў прынцыпе пра тое, што робіцца ва ўстановах, каб скрануць з мёртвай кропкі праблему п’янства сярод бацькоў, як зрабіць, каб дзейснай была работа мясцовых саветаў прафілактыкі, бацькоўскіх сходаў.  У Добрыне  сёння праблемныя дзве сям’і, двое дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы (СОП – рус.). Прычына – злоўжыванне алкаголем.   Нечаканы рост сопаўскіх дзяцей у Мікіціхінскай СШ. Дырэктар установы В. М. Асташонак расказала пра тыя меры, якія  даюць у рабоце з праблемнымі бацькамі добры эфект. Гэта і педагагічная асвета, і Дзень сям’і, і нефармальная занятасць дзяцей у выхадныя дні.
А вось кіраўнік Лаўжанскай БШ-дзіцячы сад Н. В. Мясаедава сказала: не па душы ёй выраз, кінуты некім у запале гаворкі, маўляў, школа засцерагае дзяцей ад нядбайных бацькоў. “Гучыць нязвыкла і жорстка”, – прызналася яна. Па тэме і заўвага: каторы год мяняюцца ў сельсавеце ўчастковыя інспектары. А калі так, няма сістэмы ў рабоце з дзецьмі.
Тэму так званага культурнага піцця закранула ў выступленні Т. А. Золатава. “У нас бацькі – пераважна маладыя людзі, – адзначыла загадчыца дашкольнай установы і прызналася: – І нярэдка яны на сваёй “хвалі”, з пачуццём беспакаранасці за несамавітасць сваіх паводзін. Калі ж робіш ім заўвагу – прымаюць усё ў штыкі”. Вось тут дарэчы быў бы чалавек “пры пагонах”…
Па словах в. а. дырэктара Лаўжанскага Цэнтра культуры і вольнага часу Ю. А. Паус, якая выступіла па другім пытанні парадку дня, у зону абслугоўвання Цэнтра ўваходзіць 19 вёсак, у якіх пражывае звыш 1200 чалавек.
Лаўжанскі Цэнтр культуры стаў узорным, стаў пляцоўкай для мерапрыемстваў рознага ўзроўню. На сцэне выступалі канкурсанты “Песні юнацтва нашых бацькоў”, тут праводзіўся конкурс дыскатэчных праграм, сельскі Цэнтр  прывабіў сваёй гожай “паставай”, плённасцю ў рабоце падчас правядзення розных семінараў і выязных лятучак абласнога кшталту, тут быў праведзены выязны прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў, сустракалі высокіх гасцей з Мінска.
Вось такая “прэлюдыя” да больш канкрэтнай гаворкі. “У нас не бывае чужых мерапрыемстваў, – адзначыла Ю. А. Паус. – Усё мы робім сумесна, падключаем школы, іншыя арганізацыі…” Гордасць мікіціхінцаў – народны сямейны  ансамбль “Забава” і клуб “Ветэран”. Калектывы “цэментуюць” многія  святы і ўрачыстасці, з’яўляюцца, калі хочаце, брэндам.  З 2010 года адкрыта тут філарманічная пляцоўка, дзякуючы якой вяскоўцы могуць далучацца да прафесійнай творчасці.
Рэалізаваны праект “Мікіціхінская глыбінка” засведчыў, што аграгарадок багаты на людзей унікальных і самабытных, на майстроў-самародкаў, на фальклорныя скарбы. Не забываюцца ў Лаўжанскім Цэнтры культуры на мерапрыемствы, прымеркаваныя да памятных дат і падзей. У лютым годна прайшлі святкаванні  25-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, сёлета чакаюцца не менш значныя падзеі – 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і  90-годдзе ўтварэння Шумілінскага раёна.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №22 ад 21.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *