Криминал. Присшествия

Актуалии Происшествия

Кладоўка
Аб крадзяжы асабістай маёмасці з кладоўкі заявіла ў міліцыю жыхарка аднаго з інтэрнатаў райцэнтра. Праз дзве гадзіны пасля таго, як ў міліцыю завітала пацярпелая, сюды ж прыйшоў жыхар Шуміліна. Ён прызнаўся, што ўзламаў дзвярныя запоры ў чужой кладоўцы і ўкраў газавы балон, дзве акустычныя калонкі да музычнага цэнтра і шэсць відыёкасет. Паколькі мужчына поўнасцю кампенсаваў урон пацярпелай, вынесена рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Мабільнік
Работніца аднаго з шумілінскіх магазінаў пакінула на прылаўку свой мабільны тэлефон, які каштуе амаль паўмільёна рублёў. Праз некаторы час тэлефона не стала. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. А свае рэчы без нагляду не варта пакідаць ні на прылаўках, ні на падаконніках, ні ў рабочым кабінеце.
Мёд
Пацярпеў жыхар Наваполацка: на пасецы ягонай дачы, якая знаходзіцца ў вёсцы Будобаль, з 13 пчаліных домікаў укралі больш за сорак рамак з мёдам. Агульны ўрон, нанесены навапалачаніну, складае 1,6 мільёна рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Кат
У РАУС звярнулася маладая жанчына з аграгарадка Светласельскі – яе сістэматычна б’е муж. Апошні раз ён нанёс ёй  каля пяці ўдараў у жывот. А напярэдадні, як сведчаць суседзі, таксама збіваў сваю жонку. Дык ці варта ўвогуле жыць з такім катам?
Электрарубанак
Невядомыя злодзеі разбілі аконнае шкло дачнага дома жыхаркі райцэнтра і “пагаспадарылі” у пакоях. Каштоўных рэчаў гаспадароў не знайшлі, укралі электрарубанак. Па факту крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.
На хуткасці
Жыхар Літвы, які а шостай гадзіне раніцы на легкавым аўтамабілі “Рэно” ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры выбары хуткасці не ўлічыў умовы надвор’я (дарога была слізкая) і не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль занесла, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком “ДАФ”. Машыны пашкоджаны, людзі не пацярпелі. На жыхара Літвы, які парушыў Правілы дарожнага руху, складзены адміністрацыйны пратакол.рушыў Правілы дарожнага руху, складзены адміністрацыйны пратакол.
Перакуліўся
Грамадзянін Рэспублікі Малдова, які ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк на грузавым аўтамабілі “Івека”, не разлічыў хуткасць на дарозе, выехаў за межы праезнай часткі і перакуліўся. Вадзіцель быў цвярозы. За дарожна-транспартнае здарэнне на яго складзены адміністрацыйны пратакол.
Занос
Аўтамашыну “Мерседэс-Бэнс”, якой кіраваў грамадзянін Літвы, “занесла” на аўтадарозе Віцебск-Полацк. Справа была позна вечарам, спадарожных і сустрэчных машын у гэты час не было, так што ніхто не пацярпеў. За ДТЗ вадзіцеля Літвы чакае штраф.
Па матэрыялах РАУС  падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №23 ад 29.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *