Владимир Журов из «Сиротинского» знает, как сушить зерно

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Восень – работ восем
Тыдзень таму, калі мы пабывалі на зернесушыльным комплексе ў  КУСГП “Сіроцінскі”, тут дасушвалі зернебабовыя, а таксама вялі сарціроўку зерня. “На жаль, у гэтым годзе жніво спазнілася з-за дажджоў, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Федаськоў. – І ў пачатку верасня камбайнеры вымушаны былі вярнуцца на тыя палеткі, куды раней было не ўз’ехаць”.
На зернесушылцы завіхаліся аператары. Уладзімір Жураў (на здымку), які працуе тут многа гадоў, паведаміў, што давялі да кандыцый насенне азімых зерневых, прыступілі да яравых.
На склад, які знаходзіцца на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу, час ад часу пад’язджалі машыны за насеннем. У разгары сяўба азімых.  Па словах Уладзіміра Федаськова, плануюць імі заняць 700 гектараў. Насенне трыцікале і жыта ёсць уласнае, а эліту азімай пшаніцы абмянялі на трыцікале ў “Рудакове”. За дзень механізатары “Сіроцінскага” засяваюць каля трыццаці гектараў азімых. На  раніцу 22 верасня ў гаспадарцы было засеяна 362 гектары (51,7% да патрэбнага) азімых зерневых.
Верасень не дае паслаблення механізатарам: трэба неадкладна рыхтаваць глебу пад азімыя і сеяць іх, вывозіць арганіку на палеткі.  На падыходзе – кукуруза, ураджай якой у гэтым годзе радуе.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *