Избирательные комиссии подвели итоги выборов в местные Советы депутатов

Актуалии Новости

ВЫБАРЫ АДБЫЛІСЯ
Яўка выбаршчыкаў на выбарах мясцовых Саветаў, па даных Цэнтрвыбаркама Беларусі 23 сакавіка на 20.00, склала каля 77,27%. Да гэтага часу прагаласавалі 5 мільёнаў 385 тысяч 922 грамадзяніны.
Яўка выбаршчыкаў у Брэсцкай вобласці склала 80%, Віцебскай – 82,29%, Гомельскай – 80,83%, Гродзенскай – 79,96%, Мінскай – 80,74%, Магілёўскай вобласці – 80,95%, у  горадзе Мінску – 61,61%.
Па інфармацыі раённай выбарчай камісіі ў Шумілінскім раёне ўдзел у галасаванні ўзялі 87,9% выбаршчыкаў з ліку ўнесеных у спісы. Выбары адбыліся ва ўсіх выбарчых акругах. Сфарміраваны мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў. Усе дэпутаты абласнога, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў абраны.
Выбарчыя камісіі падвялі вынікі
Па інфармацыі Цэнтрвыбаркама Беларусі ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў 27 склікання выбраны ўсе 60 дэпутатаў. У Шумілінскім раёне выбары праводзіліся па двух выбарчых акругах, па якіх дэпутатамі абласнога Савета дэпутатаў абраны:
па Бешанковіцкай выбарчай акрузе №1 – Мацюшка Аляксей Уладзіміравіч, 1979 г. н., кіраўнік спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, беспартыйны, пражывае ў г. Віцебск;
па Шумілінскай выбарчай акрузе №39 – Вінакураў Руслан Васільевіч, 1974 г. н., старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, беспартыйны, пражывае ў г. Віцебск.

У Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў выбраны ўсе 31 дэпутат.
Поўнасцю сфарміраваны ў нашым раёне і сельскія Саветы дэпутатаў – у 8 сельскіх Саветаў выбраны 91 дэпутат.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *