Борьба со спайсом выходиn на передний план в профилактике наркомании

Общество Происшествия

Пакурылі. Прачнуліся ў рэанімацыі
На тэрыторыі рэспублікі актуальнай праблемай застаецца распаўсюджанне курыцельных сумесяў – спайсаў (міксаў). Некаторыя думаюць, што гэта легальны прадукт, які не ўтрымлівае наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Але гэта не так. Спайсы маюць псіхаактыўнае ўздзеянне на чалавека падобнае таму, якое выклікае марыхуана.
Спайсы распаўсюджаны ў маладзёжным асяродку. Іх нават заказваюць па інтэрнэту. Але многія маладыя людзі не падазраюць, да якіх вынікаў можа прывесці такое курэнне. Так, адзін з шумілінскіх хлопцаў, які вучыўся ў Гарадку, вырашыў паспрабаваць спайсы. Так накурыўся з сябрам, што абодва трапілі ў рэанімацыю з дыягназам “перадазіроўка наркатычных рэчываў”.
Дзеянне курыцельных міксаў на чалавечы арганізм у 5-10 разоў мацнейшае, чым раслінных прэпаратаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы. Практычна адразу пасля іх прыняцця наступаюць моцныя галюцынацыі. З’яўляюцца неаргументаваныя істэрыка, смех, расстройства каардынацыі, чалавек страчвае здольнасць кантраляваць свае паводзіны. Вядомы выпадкі, калі людзі, якія ўжывалі спайсы, скакалі з апошняга паверха высотнага дома. Акрамя таго, пастаяннае ўздзеянне дыму на слізістыя становіцца прычынай запалення дыхальных шляхоў, прыводзіць да раку гартані, глоткі, лёгкіх. Пры рэгулярным курэнні спайсаў аслабляецца памяць, зніжаецца інтэлект, з’яўляецца нахільнасць да дэпрэсій і суіцыдаў. Спайсы аказваюць негатыўнае ўздзеянне на печань, палавую і сардэчна-сасудзістую сістэмы.  Курыльшчыкі маюць усе шанцы калі не памерці, то стаць інвалідамі па прычыне цяжкіх захворванняў цэнтральнай нервовай сістэмы.
Оперупаўнаважанымі групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі праводзіцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, у выніку якіх  з 2010 па 2013 год у рэспубліцы канфіскавана 55,7 кг спайсаў, што складае 5507100 разавых доз.
Хочацца яшчэ раз нагадаць, што за выраб, захоўванне, перапрацоўку наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе абмежавання волі да пяці гадоў або пазбаўленняе волі ад двух да пяці гадоў.
Р. БРУЕЎ, оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі РАУС.
Надрукавана ў №25 ад 01.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *