Моладзь Віцебшчыны запусціла чэлендж “75 песень пра вайну”

Молодёжь Общество

 Чэлендж відэаролікаў “75 песень пра вайну”, прысвечаны 75-й гадавіне Вялікай Перамогі, стартаваў 24 красавіка ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, сімвалам якога з’яўляецца яблыневы сад і чырвона-зялёная стужка.

“Прыняць удзел у акцыі могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту, –расказала в. а. першага сакратара РК ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. – Галоўная ўмова – выканаць песню пра вайну пад акампанемент “жывым гукам” без мікрафона. Удзельнікам прапануецца выканаць як песні часоў 1941-1945 гадоў, так і кампазіцыі сучасных аўтараў, прысвечаныя Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. На відэа могуць прысутнічаць сольныя выканаўцы і песенныя групы ад 2 да 4 удзельнікаў”.

Відэаролікі можна дасылаць ў афіцыйную групу Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ у Вк, публікаваць у асабістых акаўнтах у Інстаграм з хэштэгам  #брсмво, #75песеновойне,  #беларусьпомнит.

Аўтараў лепшых работ чакаюць спецыяльныя дыпломы і прызы.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *